У чацьвер у незалежны прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) зьвярнуўся са скаргай працаўнік БАТЭ. Ён пераказаў сваю размову з начальствам: «Альбо вы пішаце заяву на звальненьне па ўласным жаданьні, альбо мы знойдзем іншы спосаб, каб зрабіць гэта».
«Мы гэтую справу цяпер адсочваем, каб пасьля ў адміністрацыі не гаварылі, што, маўляў, не працягнулі кантракт, бо ён нібыта скончыўся», — заявіў «Свабодзе» прадстаўнік РЭП на Меншчыне Мікалай Пахабаў.
Пахабаў лічыць, што адміністрацыя БАТЭ шукае падставы, каб не выплачваць у лютым абяцаную раней 20-працэнтую даплату да заробкаў.
15 лютага адміністрацыя БАТЭ паабяцала працоўным надбаўку да заробку ў 20%.
13 лютага рабочыя БАТЭ часова спынілі працу на знак пратэсту супраць нізкіх заробкаў. Пратэставалі першая й другая вытворчыя пляцоўкі, дзе працуюць пераважна жанчыны — зборшчыкі аўтатрактарных электрагенэратараў і стартэраў.
Каб улагодзіць канфлікт, на сустрэчу з рабочымі былі накіраваныя намесьнікі генэральнага дырэктара БАТЭ Аляксандар Марчанка і Андрэй Скрыпко. Яны запісвалі патрабаваньні рабочых і паабяцалі паведаміць пра вынікі іх разгляду цягам тыдня.