Новая перадача сэрыі «Паштовая скрынка 111».
Эфір 15 лютага 2012 году
Апошнім часам у нашай пошце ўсё больш лістоў на тэму парлямэнцкіх выбараў, якія маюць адбыцца гэтай восеньню. Ці варта ўдзельнічаць у іх, ведаючы, што пры цяперашняй выбарчай сыстэме, як ужо шматкроць было пацьверджана на працягу апошняга дзесяцігодзьдзя, шлях у дэпутаты адкрыты толькі тым, хто падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку? Нягледзячы на відавочнасьць сытуацыі, адзінства ў шэрагах апазыцыі наконт яе няма.
Пачну сёньняшнюю размову з аднаго зь лістоў на гэтую тэму. Наш слухач Ігнат Гавенскі з Полацку піша:
«Набліжаецца чарговае палітычнае шоў узурпатара. Сьпіс членаў новага марыянэткавага „парлямэнту“, напэўна, ужо амаль гатовы (альбо актыўна складаецца).
Апазыцыя зараз па начох, за зачыненымі дзьвярыма і вокнамі абмяркоўвае, як павярнуць гэтае шоў на сваю карысьць. Хаця мэханізм выбарчага фарсу за апошнія васямнаццаць гадоў „вылізаны“ амаль да дасканаласьці.
Нават калі апазыцыя зробіць спробу байкоту, улада ўсё роўна з дапамогай датэрміновага галасаваньня даможацца патрэбных лічбаў яўкі. Ну, а калі апазыцыя на выбары пойдзе, дык тут усё яшчэ прасьцей: паслухмяныя камісіі падлічаць бюлетэні як звычайна — з загадзя вядомым вынікам.
Варыянт з Плошчай не атрымаецца: згодна з новым заканадаўствам, міліцыя можа разагнаць дэманстрацыю яшчэ да яе пачатку. Што ж атрымліваецца: выйсьця няма?
...Ад суму і безвыходнасьці асабіста мяне ўратаваў складзены ўдвая аркуш, які я знайшоў у сваёй паштовай скрыні. Гэта быў штотыднёвік кампаніі „Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку“. А я думаў, што пасьля жорсткіх разгонаў ды арыштаў гэтую групу альбо ўзламалі, альбо выдалілі...
Для мяне гэты аркуш — найлепшы доказ таго, што ў грамадзкай думцы нейкія зьмены ўсё ж адбываюцца. Вядома, іх можна замарудзіць, часова спыніць. Але працэс ідзе — хоць і маруднымі тэмпамі. Было б добра, каб больш зьяўлялася такіх улётак і налепак...».
Думаю, Ігнат, значэньне ўлётак і налепак у сёньняшнім беларускім грамадзтве, якое імкліва авалодвае кампутарам ды інтэрнэтам, усё ж не такое істотнае, як раней — нават некалькі гадоў таму. Амаль уся грамадзка актыўная моладзь кантактуе між сабой у сацыяльных сетках: абменьваецца інфармацыяй, дыскутуе, жартуе, сябруе... Улёткі, налепкі, газэты ўсё больш адыходзяць у мінулае. Разьлічаныя яны галоўным чынам на людзей старэйшага веку — тых, хто не асвоіў кампутар, для каго загадкай застаецца інтэрнэт. І зусім не на іхную палітычную актыўнасьць варта разьлічваць тым, хто робіць высілкі, каб наблізіць перамены ў беларускай дзяржаве.
Лёс палітвязьняў турбуе нашага слухача Міхася Данько з Давыд-Гарадка Столінскага раёну. Чаму ўлада парушае ўласныя ж абяцаньні і не выпускае з турмаў палітыкаў, віна якіх толькі ў тым, што адважыліся кінуць выклік Лукашэнку на прэзыдэнцкіх выбарах? Разважаючы над гэтым пытаньнем, спадар Міхась піша:
«Чаму ўлада не выпускае палітвязьняў? Яны ж толькі выконвалі сваё права — выбіраць і быць абранымі. Нават прашэньне аб памілаваньні, якое Саньнікаў падпісаў пад ціскам, дагэтуль не прынесла яму свабоды. А як жа! Яшчэ не пазьдзекаваліся зь яго ўдосталь! Яшчэ ў яго застаўся чалавечы гонар. Хочацца сказаць: „Хлопцы, вы вельмі патрэбныя тут, на волі! Вы яшчэ паслужыце свайму народу ў барацьбе за дастойнае жыцьцё!“
...Не магу ўявіць, якія палітычныя рэформы зможа праводзіць Лукашэнка. Палітычныя партыі і грамадзкія арганізацыі ў Беларусі па-ранейшаму не рэгіструюцца. Найбольш уплывовыя палітыкі застаюцца ў вязьніцах, церпячы жорсткія катаваньні. Пра зьмену выбарчага кодэксу ў бок галоснасьці і дэмакратыі ўлада нават слухаць ня хоча.
Калі глядзіш і слухаеш афіцыйныя СМІ, дык наша жыцьцё — ледзь не найлепшае на сьвеце. Канстытуцыя наша — узор дэмакратычнасьці. Людзі жывуць у дастатку, беспрацоўя практычна няма. Праўда, людзей хапаюць і зьбіваюць на вуліцах толькі за тое, што яны пляскаюць у далоні падчас маўклівай акцыі пратэсту... Ну, але пра гэта дзяржаўныя СМІ маўчаць.
Калі народ так любіць уладу (як гэта яна сьцьвярджае), дык чаму ўлада як агню баіцца сумленных выбараў, затыкае рот усім, хто яе крытыкуе? А таму, што хаваць праўду становіцца ўсё цяжэй».
На працягу апошняга часу Аляксандар Лукашэнка ўжо некалькі разоў пацьвердзіў, што мае намер правесьці палітычныя рэформы. Нічога канкрэтнага наконт сутнасьці гэтых рэформаў і часу, на які яны разьлічаны, дагэтуль не вядома. Прынамсі, сёлетнія парлямэнцкія выбары ўлада яўна зьбіраецца праводзіць паводле старых правілаў і з разьлікам на ранейшы ж вынік. Увогуле, мяркуючы па тым, што на працягу мінулых амаль 18-ці гадоў Аляксандар Лукашэнка ў схільнасьці да дэмакратычнага рэфарматарства і лібэральных каштоўнасьцяў заўважаны ня быў, цяжка чакаць, што ён раптам у перадпэнсійным веку рэзка зьменіць свой сьветапогляд. Што да новай рыторыкі кіраўніка дзяржавы, то яна зьявілася на тле палітычных падзеяў у Расеі і арабскім сьвеце. Аўтарытарныя падмуркі ў розных рэгіёнах сьвету (у тым ліку і ў галоўнага саюзьніка) затрэсьліся, задрыжэлі — і гэта яўна непакоіць Лукашэнку.
Кастусь Сырэль зь мястэчка Ўшачы, што пад Полацкам, зьвярнуў увагу на тое, што апошнім часам сярод дэмакратычнай супольнасьці і ў незалежных СМІ актыўна абмяркоўваецца пытаньне санкцыяў у адносінах да беларускага рэжыму. Слухач з гэтай нагоды піша:
«Пераважна адносіны да санкцыяў, прынамсі ў цяперашнім выглядзе, нэгатыўныя. Тут можна ўзгадаць, напрыклад, выказваньне Ірыны Халіп у онлайн-канфэрэнцыі на Радыё Свабода, абмеркаваньні ў экспэртызах „Свабоды“. Найбольш мне спадабалася ацэнка санкцыяў Міхасём Залескім, якая прагучала на „Белсаце“. Сэнс сказанага ім прыблізна такі: „Якія наагул могуць быць эканамічныя санкцыі ад капіталістаў, якія за 10% прыбытку павесяцца, а за 20% і дзяцей прададуць?“
А, напрыклад, на форумах сайту „Хартыя’97“ я наагул не заўважыў ніводнага станоўчага водгуку. Можа, глядзеў няўважліва?
Прызнацца, я асьцярожна стаўлюся да думкі большасьці, але ў дадзеным выпадку вымушаны пагадзіцца з гэтай самай большасьцю, ды яшчэ ад сябе дадам — лепш бы гэтая ілжывая і сквапная Эўропа наагул маўчала пра свае псэўдасанкцыі, то было б лепш і для яе, і для нас. А то зьбіраюць Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы ды іншыя вялікія форумы, праціраюць там штаны на казённых крэслах, прымаюць пустапарожнія рэзалюцыі і рашэньні па Беларусі, і амаль у той самы час для беларускага сілавога міністра (які ў сьпісе неўязных, напэўна, стаіць на другой пазыцыі) знаходзіцца „паважная прычына“, і ён спакойненька едзе ў Францыю. Цалкам магчыма, што там гэты дабрадзей, узьлезшы на Эйфэлеву вежу, плюнуў і на Парыж, і на Францыю, і на ўсю Эўропу цалкам.
Ці ўзяць першага ва ўзгаданым сьпісе — Лукашэнку, якога дэмакратычная Аўстрыя ня толькі прымае з абдымкамі на сваіх курортах, але яшчэ і робіць гэта за грошы аўстрыйскіх падаткаплатнікаў».
Напэўна, спадар Кастусь, вы сочыце за дыскусіяй вакол санкцыяў, якая разгарнулася на працягу мінулых двух тыдняў — пасьля таго як кіраўніца брусэльскага «Офіса за дэмакратычную Беларусь» Вольга Стужынская прапанавала скарэктаваць сьпіс «неўязных» — скараціць яго прыкладна на 25 чалавек, пераважна за кошт рэктараў ВНУ, асобаў, якія пайшлі ў адстаўку, а таксама блізкага да Лукашэнкі бізнэсоўца Пефціева. Аказваецца, гэтыя санкцыі ўсё ж не такія неэфэктыўныя, як многім падавалася раней. І асобы, якія трапілі ў «чорны» сьпіс Эўразьвязу, прыкладаюць немалыя намаганьні дзеля таго, каб іх імёны адтуль прыбралі. Адметна, што нават тыя людзі, якія раней скептычна выказваліся наконт санкцыяў і гаварылі пра іхную бескарыснасьць, дружна паўсталі супраць спробаў скарачэньня сьпісу «неўязных».
Аўтар наступнага (апошняга ў сёньняшнім аглядзе) ліста, Мікола Скок з Баранавічаў, разважае пра тое, чаму на вуліцах стала так шмат міліцыі, а просты чалавек пры гэтым не адчувае сябе больш абароненым. Слухач піша:
«Колькі ў нас у горадзе цяпер міліцыянтаў! Раней хадзілі па адным, цяпер — групамі. Раней на вуліцы Чкалава хапала месца і гарадзкой, і раённай міліцыі. Цяпер гарадзкую вынесьлі за горад, а раённую пакінулі. Чаму не наадварот — хто іх ведае...
Міліцыянтаў сустрэнеш і ў краме, і ў аўтобусах. Правяраюць пастаянна, нават калі стаіш на ходніку на прыпынку. А ўнутры аўтобуса лямантуе дынамік: за безьбілетны праезд трапіш у базу дадзеных, высадзім... Толькі каб запалохаць ды ўрваць з чалавека лішні рубель.
Тое ж і на працы. Вымагаюць грошы то на палацы, то на цэрквы, то на газэты. А не пагодзісься даць на царкву — дык у адпачынак дазволяць пайсьці толькі ўзімку.
Тут у мяне ўзьнікае пытаньне да царквы: чаму яна не наладжвае стасункі з уладай такім чынам, каб палепшыць жыцьцё простага чалавека? Чаму цяпер папы жывуць толькі за кошт грошай вернікаў? Вось даўней у царквы была свая зямля, сенажаці. Працавалі на іх царкоўныя людзі... А цяпер хіба можна ўявіць папа, які ідзе за плугам? Хутчэй, напэўна, зямля перастане радзіць, чым убачым такую карціну».
Ды ня скажаш, спадар Мікола, што праваслаўная царква ў Беларусі жыве толькі за кошт ахвяраваньняў. Адзін час яна так актыўна займалася бізнэсам, што спрабавала гандляваць нават сьпіртовымі напоямі. А ў сваім будаўніцтве дагэтуль разьлічвае галоўным чынам на дзяржаўныя бюджэтныя і пазабюджэтныя грошы. У многім якраз гэтым выкліканыя шмат якія праблемы ва ўзаемадачыненьнях паміж царквой і грамадзтвам, царкоўнымі герархамі і палітычным кіраўніцтвам краіны. Многія вернікі зьдзіўляюцца: чаму духоўныя айцы, якія павінны быць маральнымі аўтарытэтамі, маўчаць наконт такіх важных пытаньняў грамадзкага жыцьця — пра несправядлівыя выбары, пра палітвязьняў, пра здушэньне свабоды слова і сходаў... А як выказацца насуперак уладзе, калі заўтра трэба ісьці да яе на паклон ды прасіць ці то грошай на будоўлю, ці то дазволу на гандаль падакцызнымі таварамі?..
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на «Свабоду». З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by