Жонка віцебскага сябра КХП БНФ Сяргея Каваленкі Алена даведалася зь лістоў, дасланых Сяргеем зь СІЗА, што ён адмовіўся ад прымусовага харчаваньня, а ў выпадку ціску на яго гатовы абвясьціць і сухую галадоўку.
Алена Каваленка апавяла, што атрымала ад мужа ліст, датаваны 8 лютага:
«Ён піша, што з таго дня ізноў вярнуўся да паўнавартаснай галадоўкі, якую трымаў першыя 30 дзён зьняволеньня. Потым 20 дзён яго кармілі пад прымусам. Ён піша, што болей ня будзе слухаць „дактароў у пагонах“, якія казалі, што есьці раз на дзень — гэта таксама галадоўка. З 8-га лютага яму відавочна пагоршала. На гэта Сяргей паскардзіўся адвакату, які наведваў яго ўчора. Адвакат пераказаў, што ў Сяргея баліць галава і ёсьць яшчэ нейкія праблемы, зьвязаныя з пагаршэньнем функцыянаваньня ўнутраных органаў. Але ён піша, што гатовы перайсьці і на сухую галадоўку, калі на яго будуць ціснуць, пагражаючы зьмясьціць за галадоўку ў псыхушку».
Жонка актывіста прасіла адваката паведаміць Сяргею, што да яго з просьбай спыніць галадоўку зьвярнуліся Зянон Пазьняк, праваабарончы цэнтар «Вясна» і прадстаўнікі беларускай грамадзкасьці. Аднак Алена Каваленка ня ведае, ці перадаў гэта Сяргею ягоны абаронца.
На падставе ліста спадарыня Алена лічыць, што стан Сяргея крытычны, што ён на мяжы жыцьця і сьмерці. І цытуе гэты ліст: «Чаму я павінен тут быць за кратамі за беларускую нацыянальную ідэю, я нічога дрэннага не зрабіў!»
Алена Каваленка дадала, што сваякам не даюць спатканьняў зь вязьнем, у тым ліку і пасьля звароту да судзьдзі Першамайскага райсуду Алены Жук, якая 21 лютага пачне працэс па крымінальнай справе віцебскага сябра КХП БНФ:
«Судзьдзя пакінула наш зварот без разгляду, мой і маці Сяргея. Мы прасілі, каб зьмяніць меру стрыманьня. Але для яе, відаць, жыцьцё чалавека нічога ня значыць!»
Сяргея Каваленку вінавацяць паводле артыкула 415 «Ухіленьне ад адбыцьця пакараньня». Справу ініцыявалі супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспэкцыі, якія цьвердзяць, што Сяргей парушаў рэжым «хатняй хіміі» — умоўнага пакараньня, прысуджанага яму за бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны на гарадзкой навагодняй ёлцы 7 студзеня 2010 году. Апазыцыянэру пагражае да трох гадоў турэмнага зьняволеньня.