КДБ выявіў і спыніў дзейнасьць 23-х супрацоўнікаў і агентаў замежных спэцслужбаў, выкрытыя 33 спробы вярбоўкі беларускіх грамадзянаў, гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ.
Дзейнасьць КДБ «дазволіла прадухіліць і не дапусьціць зьдзяйсьненьня беларускімі грамадзянамі цяжкіх злачынстваў і абараніць жыцьцёва важныя інтарэсы дзяржавы ад замахаў замежных спэцслужбаў».
Наш карэспандэнт спрабуе даведацца, якіх шпіёнаў вылавіў КДБ летась. Падрабязнасьці — пазьней на нашым сайце і ў эфіры.
Наш карэспандэнт спрабуе даведацца, якіх шпіёнаў вылавіў КДБ летась. Падрабязнасьці — пазьней на нашым сайце і ў эфіры.