14 лютага ў магілёўскай праваабаронцы з грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Крысьціны Шацікавай міліцыя высьвятляла — чаму яна патрабуе, каб прыбралі з дома, у якім жыве, апорны пункт міліцыі. Тлумачэньні ў актывісткі браў старшы ўчастковы міліцыянт Кастрычніцкага раёну Магілёва Васіль Бараноўскі. Пасьля нефармальнай гутаркі, на якой прысутнічаўі праваабаронца Барыс Бухель, міліцыянт склаў пратакол апытаньня.
Крысьціна Шацікава заяўляе, што апорны пункт міліцыі стварае жыхарам дома перашкоды для камфортнага жыцьця. Па вечарах зь яго чуюцца мацюкі і скрыгат мэталёвых дзьвярэй закратаванага памяшканьня для затрыманых.
Міліцыянт Васіль Бараноўскі кажа, што з Крысьцінай Шацікавай яму загадала пагутарыць начальства з упраўленьня ўнутраных спраў аблвыканкаму. Прэтэнзіі Шацікавай ён прызнаў абгрунтаванымі, аднак вырашаць, ці застанецца «апорка» ў доме, дзе яна жыве, міліцыя наўрад ці зможа.
Памяшканьні для пастарункаў выдзяляе раённая адміністрацыя.
У заканадаўстве не прапісана, якім патрабаваньням павінны адпавядаць апорныя пункты.
«З затрыманымі міліцыя паводзіць сябе так, як яны зь імі. Там гармідар стаіць такі, што ня чуем сябе іншым разам у кватэры. Старшы ўчастковы мне сказаў шчыра, што мы будзем прыкладаць намаганьні, але мы ня можам гарантаваць, што тут будзе ціха. Сказаў, што гэта іх працоўная абстаноўка. Самае жахлівае, што жыльцы ня скардзяцца. Я адзіная, хто напісаў скаргу. У мяне прэтэнзіі да пастарунку мінімальныя. Гэта адміністрацыя павінна думаць, дзе яна разьмяшчае пастарункі. Такая ж сытуацыя паўсюдна. Супрацоўнікі апорнага пункту ня супраць, каб адсюль пераехаць. Трэба, каб людзі празь іх паўплывалі на адміністрацыю», — кажа Шацікава.
Насупраць дома, у якім жыве Крысьціна Шацікава з двума непаўналетнімі дзецьмі, знаходзіцца спэцкамэндатура з «хімікамі». Побач — бар, дужа папулярны ў жыхароў прылеглых дамоў. Зь яго наведнікі нярэдка трапляюць наўпрост у пастарунак.