Кітай дапаможа ЭЗ у вырашэньні пазыковага крызісу

Прэм’ер Дзяржрады КНР Вэнь Цьзябао на сустрэчы з кіраўніцтвам Эўразьвязу

Кітай паабяцаў Эўразьвязу дапамагчы ў вырашэньні пазыковага крызісу. Такая заява была зробленая па выніках сёньняшняй сустрэчы ў Пэкіне высокапастаўленых прадстаўнікоў Кітаю і ЭЗ.
Прэм’ер Дзяржрады КНР Вэнь Цьзябао заявіў пра гатоўнасьць павялічыць свой удзел ў стабілізацыі пазыковага крызісу, аднак нічога не сказаў пра інвэстыцыі ў Эўрапейскі фонд выратаваньня. Кітай зьяўляецца найбуйнейшым утрымальнікам замежных валютных рэзэрваў.

Напярэдадні саміту міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s панізіла крэдытныя рэйтынгі Італіі, Іспаніі, Партугаліі, Мальты, Славеніі і Славакіі і зрабіла «нэгатыўны прагноз» для Францыі, Вялікабрытаніі і Аўстрыі. Назіральнікі адзначаюць, што ацэнкі рэйтынгавага агенцтва Moody’s адлюстроўваюць рост ўплыў нэгатыўных тэндэнцыяў у зоне эўра.