Адміністрацыя магілёўскай папраўчай калёніі № 15 ня будзе хадайнічаць перад Аляксандрам Лукашэнкам аб вызваленьні Зьмітра Бандарэнкі.
Пра гэта 9 лютага паведаміў ягонай жонцы Вользе Бандарэнцы начальнік калёніі Сяргей Маханькоў.
Зьміцер Бандарэнка напісаў прашэньне аб памілаваньні 1 лютага. Камісія калёніі разглядала яго ўчора. Паведаміць пра яе вынікі Вользе Бандарэнцы праз тэлефон адмовіліся. Сёньня яна разам з адвакатам наведалася ў Магілёў. Адвакат сустрэўся са зьняволеным палітыкам, а спадарыня Бандарэнка — з начальнікам калёніі.
Вольга Бандарэнка: «Зразумела, прашэньне будзе накіравана, але калёнія не хадайнічае аб вызваленьні. І гэта нягледзячы на тое, што ўвесь апошні час мне былі такія кулюарныя намёкі. У верасьні я казала, і гэта было ў лістах, што яму наўпрост усё начальства калёніі казала напісаць — ну вось ён напісаў, а калёнія не хадайнічае. Цяпер зразумела, што вырашаць будзе Лукашэнка».
Чым аргумэнтаваная такая пазыцыя турэмшчыкаў, спадарыні Бандарэнцы не патлумачылі.
Бандарэнка: «Паколькі Саньнікава, які два месяцы таму напісаў прашэньне, ня выпусьцілі. А было ж ясна сказана, што самі ня хочуць выходзіць. То „напішыце — мы выпусьцім“, а выпускаць жа ня хочуць. Цяпер яны спрабуюць знайсьці нейкія хады, каб словы назад ня ўзяць. Ну вось цяпер скажуць: „Так, гатовы быў Лукашэнка, але такі дрэнны Бандарэнка, што нават калёнія не хадайнічае, так дрэнна сябе паводзіць там“».
Адвакат ня стаў гаварыць з журналістамі пра сустрэчу са зьняволеным палітыкам. За яго гэта зрабіла спадарыня Бандарэнка. На пытаньне, ці зьмянілася стаўленьне адміністрацыі калёніі да Зьмітра, яна адказала:
«Вярнулі мэдычны кіёк і абутак. Выходзіць, што гэта паслабленьне нейкае. Яны ж маглі наагул нічога не рабіць, сказаць, што ён такі ж, як усе. Ён сказаў, што дужа баліць сьпіна, сярэдзіна. Пастаянны боль — дужа моцны. Таму, канечне, усё дрэнна».
7 красавіка давераную асобу кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнку асудзілі на 2 гады калёніі агульнага рэжыму. Ён ужо мае права на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне, аднак, паводле Вольгі Бандарэнкі, у калёніі пакуль не разглядалі гэтага пытаньня, хоць у асуджанага няма правінаў, якія б перашкаджалі гэтаму.
У палітыка пасьля арышту дыягнаставалі некалькі грыжаў дыскаў хрыбетніка і ўшчамленьне сьпіннамазгавых нэрваў. 25 ліпеня яго даставілі з Рэспубліканскай турэмнай бальніцы на вуліцы Валадарскага ў 5-ю бальніцу, дзе на наступны дзень зрабілі апэрацыю.
Зьміцер Бандарэнка напісаў прашэньне аб памілаваньні 1 лютага. Камісія калёніі разглядала яго ўчора. Паведаміць пра яе вынікі Вользе Бандарэнцы праз тэлефон адмовіліся. Сёньня яна разам з адвакатам наведалася ў Магілёў. Адвакат сустрэўся са зьняволеным палітыкам, а спадарыня Бандарэнка — з начальнікам калёніі.
Чым аргумэнтаваная такая пазыцыя турэмшчыкаў, спадарыні Бандарэнцы не патлумачылі.
Яму наўпрост усё начальства калёніі казала напісаць — ну вось ён напісаў, а калёнія не хадайнічае. Цяпер зразумела, што вырашаць будзе Лукашэнка.
Бандарэнка: «Паколькі Саньнікава, які два месяцы таму напісаў прашэньне, ня выпусьцілі. А было ж ясна сказана, што самі ня хочуць выходзіць. То „напішыце — мы выпусьцім“, а выпускаць жа ня хочуць. Цяпер яны спрабуюць знайсьці нейкія хады, каб словы назад ня ўзяць. Ну вось цяпер скажуць: „Так, гатовы быў Лукашэнка, але такі дрэнны Бандарэнка, што нават калёнія не хадайнічае, так дрэнна сябе паводзіць там“».
Адвакат ня стаў гаварыць з журналістамі пра сустрэчу са зьняволеным палітыкам. За яго гэта зрабіла спадарыня Бандарэнка. На пытаньне, ці зьмянілася стаўленьне адміністрацыі калёніі да Зьмітра, яна адказала:
«Вярнулі мэдычны кіёк і абутак. Выходзіць, што гэта паслабленьне нейкае. Яны ж маглі наагул нічога не рабіць, сказаць, што ён такі ж, як усе. Ён сказаў, што дужа баліць сьпіна, сярэдзіна. Пастаянны боль — дужа моцны. Таму, канечне, усё дрэнна».
Your browser doesn’t support HTML5