9 лютага, 553 дачнікі садовых таварыстваў у Смалявіцкім раёне «Алеся», «Граніт», «Рэчанька» ды іншых паставілі свае подпісы пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі.
У звароце — просьба перагледзяць і скарэктаваць праект будаўніцтва беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку блізу Нацыянальнага аэрапорта «Менск-2» на плошчы 80 квадратных кілямэтраў, паведаміў актывіст грамадзкай кампаніі «Гавары праўду» Юры Ганчар.
Дачнікі нагадваюць, што паводле праекту, які ўжо ўхваліў беларускі парлямэнт, у раёне забудовы на ўрадлівых земляхм будуць зьнесеныя лецішчы і некаторыя суседнія вёскі.
«Наша садовае таварыства было створана ў 1988 годзе з працаўнікоў міністэрства ўнутраных спраў, якія за многія гады верай й праўдай служылі сваёй краіне й народу», — паведамляецца ў калектыўным звароце.
Першы такі зварот дачнікі накіравалі ў Адміністрацыю прэзыдэнта яшчэ ў сьнежні 2011 года. Але на рэагаваньне яго перанакіравалі ў Менскі аблвыканкам.
«Цяпер у адміністрацыі прэзыдэнта нам паабяцалі, што адказ атрымаем цягам аднаго тыдня», — ўдакладніў «Свабодзе» Юры Ганчар.
Працяг тэмы — пазьней на сайце «Свабоды»