Экс-прэзідэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў, які ўжо амаль два гады жыве на тэрыторыі Беларусі, атрымаў беларускае грамадзянства, а нядаўна яшчэ і набыў нерухомасьць на ўскраіне беларускай сталіцы.
Як сьцьвярджае Tut.by, пашпарт грамадзяніна Беларусі быў выдадзены Курманбеку Бакіеву яшчэ ў жніўні 2010 году адным з сталічных РУУС.
Нагадаем, што рашэньне аб наданьні беларускага грамадзянства прымаецца асабіста прэзыдэнтам Беларусі на падставе пэрсанальнай просьбы. Пазьней зьявілася інфармацыя, што экс-прэзыдэнт Кіргізстану афармляе на сябе ўчастак зямлі пад Менскам.
А 8 лютага кіргіскія СМІ паведамілі, што Бакіеў набыў дом на ўскраіне Менску за 2 мільёны даляраў. Раней паведамлялася, што некаторы час ён пражываў ва ўрадавай рэзыдэнцыі на тэрыторыі Бярэзінскага запаведніка.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пакуль не камэнтуе інфармацыю пра наданьне былому прэзыдэнту Кіргізстану Курманбеку Бакіеву беларускага грамадзянства.
Пра гэта БелаПАН заявіў начальнік дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун. Ён дадаў, што зьвесткі пра грамадзянскую прыналежнасьць чалавека маюць асабісты характар і не падлягаюць выдачы безь ягонай згоды.
Нагадаем, Бакіеў прыбыў у Беларусь 19 красавіка 2010 году на запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі. У маі кіраўнік часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленьні Бакіева прэзыдэнцкай недатыкальнасьці на падставе крымінальнай справы, па якой ён абвінавачваецца ў арганізацыі забойстваў і злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі. Генпракуратура Кіргізстану двойчы зьвярталася ў Генпракуратуру Беларусі з запытам аб выдачы Бакіева і двойчы атрымала адмову.
17 кастрычніка старшыня Дзяржкамітэту нацбясьпекі Кіргізстану Кенешбек Душабаеў, адказваючы на пытаньні дэпутатаў парлямэнту, паведаміў, што Бакіеў атрымаў у Беларусі палітычны прытулак.