У Ізраілі – агульны страйк

У Ізраілі сёньня праходзіць агульны страйк, арганізаваны найбольшым прафсаюзам краіны.

Зачынены лётнішчы і парты, не працуе чыгунка, банкі, у тым ліку Нацыянальны банк Ізраілю, дзяржаўныя ўстановы.

Страйк аб’яўлены як бестэрміновы. Толькі міжнароднае лётнішча Тэль-Авіву ў адпаведнасьці з пастановаю суду мае аднавіць працу на працягу дня.

Прычынаю страйку стала спрэчка паміж прафсаюзам і Міністэрствам фінансаў адносна ўмоваў працы работнікаў, найманых праз пасярэдніцкія канторы.

Паводле папярэдніх ацэнак, страйк можа нанесьці стратаў эканоміцы Ізраілю на суму да 500 мільёнаў даляраў за суткі.