Міт Ромні ўмацаваў свае шанцы на намінацыю кандыдатам у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі.
На сходах дзеля першаснага вылучэньня кандыдатаў у прэзыдэнты ў штаце Невада (захад ЗША), былы губэрнатар штату Масачусэтс дамогся 48-адсоткавай падтрымкі. Гэта ў два разы перавышае паказчыкі найбліжэйшага суперніка Ромні – былога сьпікера Палаты прадстаўнікоў Ньюта Гінгрыча.
Перамога Ромні ў Невадзе – другая запар і трэцяя ў агульным ліку ў пяці перадвыбарных спаборніцтвах, якія ўжо адбыліся ў некалькіх штатах.
Наступныя спробы заваяваць сымпатыі выбарнікаў рэспубліканскія прэтэндэнты распачнуць у аўторак у штатах Мінэсота, Каларада і Місуры.