Вялікі фурор у Інтэрнэце выклікала агаворка журналісткі краснаярскага тэлеканалу ТВК...
Вялікі фурор у Інтэрнэце выклікала агаворка журналісткі краснаярскага тэлеканалу ТВК Марыі Бухтуевай, якая 28 студзеня ў навінах паведаміла, што кандыдат у прэзыдэнты Міхаіл Прохараў прапануе рэфэрэндум наконт пахаваньня Ўладзімера Пуціна.
Бухтуева мела на ўвазе Ўладзімера Леніна ў крамлёўскім маўзалеі і паправіла сваю памылку празь дзьве хвіліны пасьля агаворкі.
http://www.youtube.com/embed/m6MWjbSYaj0
Тым ня менш, відэа з агаворкай Бухтуевай выклікала фурор у Інтэрнэце і «творчы працяг» у выглядзе іншых ролікаў на матыў пахаваньня Пуціна. У Інтэрнэце зьявіўся ролік, у якім пасьля агаворкі Бухтуеваў нейкі сьвятар РПЦ абмяркоўвае перапахаваньне «галоўнага тэрарыста на Зямлі» на другім баку Месяца, каб «яго нават не было відаць».
http://www.youtube.com/embed/rxKOrJxEZ9s
А яшчэ іншы ролік, пры суправаджэньні мэлянхалічнай песенькі ў выкананьні Сьюзан Вэгі, спалучае агаворку Бухтуевай са сцэнамі жалобы пасьля сьмерці карэйскага лідэра Кім Чэн Іра.
http://www.youtube.com/embed/gZrswlT80qs