Міністэрства па надзвычайных сытуацыях паведамляе, што праз моцныя маразы у некаторых рэгіёнах Беларусі электразабесьпячэньне працуе нестабільна.
«Пашкоджаньні паветраных лініяў электраперадач былі ў Ашмянскім, Барысаўскім, Кармянскім, Верхнядзьвінскім, Ушацкім і Салігорскім раёнах», — паведамляе прэсавая служба МНС
У Асіповічах, Пінску і на Шаркаўшчыне ўзарваліся катлы на цьвёрдым паліве.
«Ва ўсіх выпадках абышлося без ахвяраў», — канстатуе МНС, паведамляе Інтэрфакс.
У Асіповічах, Пінску і на Шаркаўшчыне ўзарваліся катлы на цьвёрдым паліве.
«Ва ўсіх выпадках абышлося без ахвяраў», — канстатуе МНС, паведамляе Інтэрфакс.