Валеры Мазынскі: Мы яшчэ хворыя на тутэйшасьць...

Your browser doesn’t support HTML5

Заслужаны дзеяч мастацтваў, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі, тэатральны рэжысэр Валеры Мазынскі нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Вялікае Стахава, што пад Барысавам.

Спачатку атрымаў адукацыю будаўніка, а потым скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

Шмат гадоў працаваў галоўным рэжысэрам Беларускага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа, быў ініцыятарам арганізацыі дзяржаўнага тэатру «Лялька» ў Віцебску.

Ад 1991 году ў Менску. Ставіў спэктаклі ў Купалаўскім тэатры і выкладаў рэжысуру ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, стварыў тэатар-лябараторыю беларускай драматургіі «Вольная сцэна», кіраўніком якой быў восем гадоў да самага яе закрыцьця ўладамі.

Пасьля звальненьня з тэатру працаваў вартаўніком, будаўніком і вахтэрам.

Ставіў зь вязьнямі аматарскі спэктакль «На дне» (паводле Максіма Горкага) у камэры турмы на Акрэсьціна, дзе адбываў 10 сутак арышту пасьля затрыманьня на падыходзе да Кастрычніцкай плошчы падчас масавых акцыяў пратэсту супраць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году.

У 2008 годзе зьняў тэлефільм паводле п’есы Янкі Купалы «Тутэйшыя».

У 2011 годзе зьняў дакумэнтальны фільм «Як пошуг маланкі» пра дзеяча нацыянальна-вызвольнага руху Расьціслава Лапіцкага.

З архіву «Свабоды»

2006 год. Валер Мазынскі: «Веру, што мова будзе мацаваць будучыя пакаленьні»


Архіў праекту