Журы прэміі прапануе ўсім ахвочым паўдзельнічаць у конкурсе.

Літаратурная прэмія імя слыннага публіцыста і палітыка Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 году за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла летась на беларускай мове.
Сёньня ў сьпісе намінантаў 12 аўтараў. 7 лютага на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтру сьпіс зьменшыцца напалову, будуць названыя 6 фіналістаў. Уручэньне прэміі адбудзецца ў Менску 3 сакавіка.