20 год таму адкрылася амбасада ЗША ў Менску. Першым амэрыканскім амбасадарам у Беларусі стаў Дэвід Суорц. Даверчую грамату прымаў Старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч.
Чаму менавіта Суорца прызначылі першым паслом у Менску? Наколькі ў Вашынгтоне тады ведалі і разумелі, што такое Беларусь? Якая галоўная задача была пастаўлена перад ім? Ці быў Захад і ЗША супраць незалежнасьці Беларусі, за захаваньне ўлады Гарбачова? Ці не прадзешавіла Беларусь, адмовіўшыся ад ядзернай зброі? Чаму ледзь не сарваўся візыт у Менск прэзыдэнта Біла Клінтана? Чаму амбасадар Суорц падаў у адстаўку? Чаму ЗША не дамагаюцца зьменаў у Беларусі праз Расею? Ці застаюцца ЗША гарантам незалежнасьці Беларусі?
Гэтыя і іншыя пытаньні за круглым сталом Свабоды абмяркоўваюць Дэвід Суорц і Станіслаў Шушкевіч. Вядзе гутарку Аляксандар Лукашук.
Слухайце сёньня а 19:30, 21:30, 23:30.
Падрабязнасьці на сайце заўтра, 31 студзеня.