Амбасадар ЗША ў АБСЭ Ян Келі выступіў ў штаб-кватэры ў Вене з асуджэньнем адмовы Менскага гарадзкога суда скаваць прысуд Алесю Бяляцкаму.
Амбасадар заявіў, што «ЗША, як і ЭЗ, рашуча асуджаюць адмову Менскага гарадзкога суда скаваць прысуд Алесю Бяляцкаму... Мы ізноў пацьвярджаем нашую сур'ёзную заклапочанасьць з нагоды становішча палітычных зьняволеных у Беларусі, у тым ліку былых кандыдатаў у прэзыдэнты Андрэя Саньнікава і Мікалая Статкевіча. У прыватнасьці, мы пацьвярджаем нашую занепакоенасьць бесчалавечным абыходжаньнем і прымяненьнем катаваньняў».
Прадстаўнік ЗША заклікаў кіраўніцтва Беларусі ў поўнай ступені расьледаваць інфармацыю пра катаваньні, а таксама «неадкладна вызваліць спадара Бяляцкага і іншых палітычных зьняволеных, без якіх-небудзь перашкодаў для іх далейшага ўдзелу ў грамадзкім жыцьці, а таксама спыніць кампанію ціску на грамадзянскую супольнасьць і незалежныя СМІ».