У жаночым фінале тэніснага турніру «Australian Open», які адбудзецца ў суботу раніцаю ў Мэльбурне, сустрэнуцца беларуска Вікторыя Азаранка і Марыя Шарапава — яна прадстаўляе Расею, але паходзіць таксама зь Беларусі: яе бацькі пакінулі Гомель пасьля чарнобыльскай аварыі.
Абедзьве тэнісісткі сусьветна вядомыя ня толькі сваім спартовым майстэрствам, але і гучнымі стогнамі і крыкамі, якія яны выдаюць падчас змаганьня на корце. Шмат хто са спартовых журналістаў прадказвае, што сустрэча Азаранкі з Шарапавай у сёлетнім фінале «Australian Open» можа аказацца самай гучнай гульнёй у гісторыі тэнісу, калі вымяраць яе ў дэцыбэлах.
Вось прыклад «вакальных магчымасьцяў» Вікторыі Азаранкі на тэнісным корце:
http://www.svaboda.org/externalaudio-FLRM/Audio/341790.html
А вось прыклад, якія гукі на корце выдае яе суперніца Марыя Шарапава:
http://www.svaboda.org/externalaudio-FLRM/Audio/341789.html
А тут яны чаргуюць сваё стогны і ўсклікі, сустрэўшыся ў фінале турніру «China Open» у 2009:
http://www.svaboda.org/externalaudio-FLRM/Audio/341792.html
Шарапава ў гэтым трохгадзінным кітайскім фінале перамагла Азаранку ня толькі лікам, але і магутнасьцю свайго голасу. Паводле адмысловых замераў, узровень крыку Шарапавай дасягаў 105 дэцыбэлаў, а Азаранкі — усяго 95 дэцыбэлаў.
Для параўнаньня, такія ўзроўні гуку дасягаюццца пры заведзеным маторы вялізнага грузавіка або на рок-канцэрце для першага шэрагу яго слухачоў.
Абедзьве тэнісісткі цьвёрда адстойваюць «гукавое афармленьне» сваіх выступаў на корце. Азаранка цьвердзіць, што яе крыкі зьяўляюцца «неад’емнай» часткай яе тэхнікі дыханьня падчас гульні. А Шарапава наогул заяўляе, што «ніхто дастаткова важны» не сказаў ёй, каб яна паводзіла сябе на тэнісным корце інакш.
Славутая чэская тэнісістка Марціна Наўрацілава некалі сьцьвярджала, што стогны і крыкі падчас тэніснай гульні перашкаджаюць супернікам засяродзіцца, а таму павінны быць прыраўнаваныя да несумленнай гульні і забароненыя.
Аўстралійская прэса цытуе выказваньне Азаранкі перад яе суботняй сустрэчай з Шарапавай, у якім беларуская тэнісістка заяўляе, што яе не хвалююць крыкі Шарапавай.
«Я не глухая. Безумоўна, я чую крыкі Марыі і ўпэўненая, што яна чуе мяне. Думаю, што яшчэ 15 тысяч чалавек чуе нас на арэне, але гэта мяне не хвалюе. Я паважаю кожную суперніцу. Што б яны ні рабілі, яны выкладваюцца напоўніцу. Думаю, гэта слушна», — сказала Азаранка аўстралійскім журналістам.
Матч Азаранка-Шарапава адбудзецца 28 студзеня ў 11:30 паводле менскага часу.