Сёньня ў Менску Уладзімер Арлоў прэзэнтуе перад студэнтамі, будучымі гісторыкамі аўдыёкнігу «Імёны Свабоды». Кніга «Імёны Свабоды» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла ў сьвет у 2007 годзе. Цяпер зьявіўся яе гукавы варыянт — аўдыёкніга ў выкананьні аўтара. Кніга дапоўненыя новымі разьдзеламі, якія мы зьмяшчаем на нашым сайце.
16.11.1925, в. Верацеі, цяпер Докшыцкі раён — 29.1.2008, Таронта, Канада.
Пахаваны на могілках «Пайн Хіл» у таронцкім прыгарадзе Скарбара.
Кастусь Акула быў для мяне адным з увасабленьняў беларускай эміграцыі — той, якая, на паўстагодзьдзя адарваная ад Бацькаўшчыны, захоўвала мову, культуру, незалежніцкія ідэі.
Знаёмства са спадаром Кастусём пачалося на пачатку 1980‑х, калі да маіх рук патрапілі ягоная канадыйская кніжка «Ўсякая ўсячына», а неўзабаве і колькі нумароў часопіса «Зважай», які Акула больш за дваццаць гадоў выдаваў у Таронце. Часопіс паведамляў пра тое, аб чым нашая прэса яшчэ доўга маўчала: пра жыцьцё дыяспары, пра колькасьць вайсковых базаў зь ядзернай зброяй, якімі была нашпігаваная Беларусь, пра лёс беларускага дысыдэнта Міхала Кукабакі, што адкрыта пратэставаў супроць агрэсіі 1968 году ў Чэхаславаччыну ...
Уяўленьне малявала Акулу асобаю легендарнай. Досыць згадаць ягоную акцыю, што адбылася ў дзень Савецкага Саюзу на ўсясьветнай выставе «Экспа‑67» у Манрэалі. Эміграцыйная газэта «Новое русское слово» пісала тады: «Тысячы людзей сачылі за першым намесьнікам Касыгіна — Палянскім, які рабіў агляд ганаровай варты, калі з боку сэкцыі прэсы пачуўся моцны голас „Freedom for Belarus! Няхай жыве незалежная Беларусь!“ Адначасова адтуль паляцелі ўгору сотні інфармацыйных брашураў. Паліцэйскія схапілі чалавека, які крычаў, і заціснулі яму рот. Гэта быў беларускі пісьменьнік Кастусь Акула».
Завочнае знаёмства з Акулам атрымала працяг улетку 1992 году, калі ён зноў ступіў на родную зямлю. Мы знаёміліся бліжэй і на шумных сталічных мітынгах, і на ціхіх вуліцах майго роднага Полацку, на Верхнім замку каля Сафійскага сабору, над месцам апошняга прыстанку Янкі Журбы на Ксавэраўскіх могілках, у Спаса‑Эўфрасіньнеўскім манастыры...
Ён прыйшоў на сьвет у заходнебеларускай вёсцы. Бацькі — Ігнат і Паўліна — мелі, апрача Алеся, яшчэ сем дзяцей і 12 гектараў ворнай зямлі.
Будучы пісьменьнік вучыўся сьпярша ў пачатковай польскай школцы, а пасьля — у савецкай. У час нацысцкай акупацыі скончыў у Глыбокім шасьцімесячныя настаўніцкія курсы і паспытаў хлеба вясковага настаўніка. Увосень 1943 году здаў іспыты ў апошнюю, восьмую клясу Віленскай беларускай гімназіі, але скончыць яе не пашчасьціла: падчас адной з паездак дадому трапіў у Менску ў аблаву. Вучэньне перапынілася трыма месяцамі нямецкай вязьніцы і месяцам канцлягеру.
У чэрвені
Уладзімер Арлоў. Кніга «Імёны Свабоды» — 2007. — 576 с.: іл. (PDF 4,1 Mb)
Калі вы хочаце атрымаць дыск, прышліце заяўку з паштовым адрасам на svaboda@rferl.org

Your browser doesn’t support HTML5

1944-га ён паступіў добраахвотнікам у Менскую школу камандзіраў Беларускай Краёвай Абароны, якая афіцыйна так і не пасьпела адчыніцца.
Потым былі чыгуначныя эшалёны, бамбаваньні, пешыя маршы па дарогах Эўропы. Пры канцы жніўня краёвыя абаронцы арганізавана перайшлі да францускіх партызанаў. Пазьней Кастусь уступіў у 8‑ю брытанскую армію, браў удзел у баях з гітлераўцамі на Апэнінскай паўвысьпе, памяткаю пра што засталіся ўзнагароды — ангельскі «Мэдаль за вайну» і «Зорка Італіі».
Вяртаньне на радзіму абяцала няволю ў ГУЛАГу, дзе загінуў бацька пісьменьніка...
Жыцьцё ў вольным сьвеце пачалося з польскай вайсковай школы ў Ангельшчыне. Пераехаўшы ў Канаду, Кастусь пасяліўся ў Таронце, маючы на мэце заснаваць беларускую нацыянальную арганізацыю. Акулу абралі першым старшынём Згуртаваньня беларусаў Канады.Ад 1948‑га ён шэсьць гадоў рэдагаваў газэту «Беларускі эмігрант» і адначасова супрацоўнічаў з славутым парыскім «Континентом».
У 1962-м пабачыў сьвет першы раман Кастуся Акулы «Змагарныя дарогі», які ў 1994-м быў перавыдадзены ў Беларусі. Некалькі месяцаў кніга займала найвышэйшыя радкі ў сьпісах айчынных бэстсэлераў, адкуль потым перавандравала ў пералік 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены «Нашай Нівай» на падставе чытацкіх лістоў. Раман, безь якога цяпер немагчыма ўявіць беларускую літаратуру, прысьвечаную Другой усясьветнай вайне, атрымаў прэмію імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН‑Цэнтру.У 2005‑м у Менску пад назовам «Россыпы» выйшаў важкі том выбранай Акулавай прозы.
Пяру Кастуся Акулы належаць таксама аўтабіяграфічная трылёгія «Гараватка», публіцыстычна‑завостраны раман «За волю» і напісаны па‑ангельску раман «Tomorrow is Yesterday («Заўтра — гэта ўчора»), дзе нямецкія нацысты і расейскія бальшавікі паказаныя аднолькава небясьпечнымі ворагамі Беларусі. Дзякуючы Згуртаваньню беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» гэты твор можна прачытаць цяпер і па-беларуску.
У адным з сваіх вершаў Акула пісаў:
Я зганьбаваную Сьвятыню,
Як мог, што сілаў аднаўляў.
На помач клікаў на чужыне,
Шляхі і вехі ўстанаўляў.
І бласлаўлёны Усявышні
Нас верай, сілай надзяліў —
Народ наш на зямлі ня лішні!
Ён будзе жыць, як хваль прыліў!
Спадар Кастусь меў права сказаць так пра сябе.
Ён шчодра падтрымліваў нашы незалежныя выданьні. Ён дапамагаў шмат каму зь беларусаў па абодва бакі акіяну. Вельмі любіў рабіць падарункі, прычым гэта заўсёды былі карысныя й патрэбныя рэчы. Чаравікі зь неверагодна трывалай валовай скуры, прывезеныя мне дваццаць гадоў таму, я з задавальненьнем абуваю й цяпер.
Ягоны нязломны аптымізм быў добрым прыкладам для суайчыньнікаў і тут, і ў вольным сьвеце.
Ня ўсе ведалі, якое страшнае няшчасьце напаткала спадара Кастуся ў асабістым жыцьці. Яго жонка Надзея мела спадчынную хваробу, якая перадалася дзецям... Значную частку свайго веку пісьменьнік мусіў жыць у доме, разьлічаным на вялікую сям’ю, адзін. Але пры гэтым ён ня страціў здольнасьці амаль як дзіця радавацца жыцьцю. Бывала, забыўшыся на розьніцу ў часе, сярод ночы тэлефанаваў мне, каб паведаміць навіны з жыцьця вялікай чарады вавёрак, што атайбавалася ў яго на гарышчы і ў садзе. Любіў канадыйскіх птушак, аднак, прыяжджаючы ў Беларусь, казаў, што памяняў бы іх усіх на родных беларускіх сарокаў, якія ў таронцкіх ваколіцах чамусьці не вяліся, а таму здаваліся яму неверагодна экзатычнымі. Убачыўшы сароку, ён гатовы быў бегчы за ёю, быццам малы.
У кожным зь лістоў да мяне ён заўсёды маляваў птушку ў палёце.
Ягоная душа імкнулася да роднага неба. Напэўна, ёй утульна там, у нябеснай Беларусі.