Віктар Ціханаў не адказаў на зварот прадстаўнікоў арганізацыі «Саюз Чарнобыль-Беларусь».
Абураныя чарнобыльцы паскардзіліся дэпутатам Вярхоўнай Рады, перадае партал ZN.UA.
Пасольства Ўкраіны мае намер дачыняцца толькі зь дзяржчыноўнікамі. Менавіта так адказалі прадстаўнікі ўкраінскага пасольства беларускім чарнобыльцам на іх просьбу сустрэцца з паслом, паведаміў старшыня грамадзкага аб'яднаньня «Саюз Чарнобыль-Беларусь» Аляксандар Ваўчанін.
«Тры тыдні таму праўленьне «Саюзу» накіравала ліст надзвычайнаму і паўнамоцнаму амбасадару Ўкраіны ў Беларусі Віктару Ціханаву з прапановай сустрэцца для прадметнай гутаркі, – распавёў Ваўчанін. – 23 студзеня мы атрымалі адказ, прычым без указаньня прозьвішчаў і пасад яго аўтараў. У лісьце гаворыцца, што амбасада ў асобе пасла ня можа прыняць удзельнікаў ліквідацыі аварыі на ЧАЭС, таму што працуе толькі зь дзяржслужбоўцамі дэпартамэнту МНС Рэспублікі Беларусь».
У лісьце ліквідатарам рэкамэндуюць зьвяртацца ў профільны дзяржаўны орган Рэспублікі Беларусь або па месцы рэгістрацыі арганізацыі. Паводле слоў Ваўчаніна, падобнае стаўленьне беспрэцэдэнтнае.
«Беларускія ліквідатары шмат зрабілі для мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай аварыі, якая адбылася на тэрыторыі Украіны, – кажа А. Ваўчанін. – Беларусь пацярпела больш за ўсіх. І нам цалкам незразумела, чаму для сустрэчы з намі знайшлі час і патрыярх Кірыл, і амбасадары Нямеччыны, Францыі, Літвы, Расейскай Фэдэрацыі, а амбасадар дэмакратычнай Украіны не палічыў гэта патрэбным».
Як зазначыў Ваўчанін, на гэтым чарнобыльцы ня спыняцца.
«Сёньня мы зьвязаліся з прэзыдэнтам Міжнароднай арганізацыі «Саюз Чарнобыль», з дэпутатамі Рады Ўкраіны і папрасілі іх данесьці да Міністэрства замежных спраў, іншых высокапастаўленых украінскіх чыноўнікаў інфармацыю аб такім стаўленьне да нас», – заявіў ён.
* * *
Пасольства Ўкраіны ў Беларусі патлумачыла прычыны, чаму пасол Віктар Ціханаў адмовіўся сустракацца з кіраўніком «Саюз Чарнобыль-Беларусь» Аляксандрам Ваўчанінам.
Як адзначаецца ў заяве амбасады, папярэдні досьвед дачыненьняў з Ваўчанінам «характарызуе яго далёка ня ў лепшым якасьці».
У пасольстве таксама адзначылі, што ў 2010 годзе пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь ужо сустракаўся з Аляксандрам Ваўчанінам. «Па выніках сустрэчы ў амбасады склалася цьвёрдае перакананьне, што дзейнасьць гэтага грамадзяніна Беларусі мае мала дачыненьня да абароны правоў чарнобыльцаў і большай часткай зводзіцца да праблем унутрыпалітычнага характару Рэспублікі Беларусь і даваньні яму, у тым ці іншым выглядзе, матэрыяльнай дапамогі», -- сьцьвярджаюць дыпляматы.
«Амбасада Ўкраіны ў Рэспубліцы Беларусь гатовая даць сп. Ваўчаніну магчымасьць зьмяніць тое ўяўленьне, якое склалася ў амбасады аб родзе яго дзейнасьці і арганізаваць сустрэчу з паслом Украіны Віктарам Ціханавым», -- гаворыцца ў дакумэнце.