Задача Лукашэнкі — ня выпусьціць палітвязьняў жывымі, лічыць Ірына Халіп.
«Пасьля трох месяцаў поўнай ізаляцыі я змагла ўбачыць мужа ў турме. У пятніцу, праўда, яго бачыў адвакат, але і адвакат, і Андрэй Саньнікаў былі папярэджаныя адміністрацыяй калёніі, што, калі іх размова выйдзе за рамкі крымінальнай справы і наглядных скаргаў, то сустрэча будзе перапынена і больш адвакаты не атрымаюць да яго доступу. Іх папярэдзілі, што сустрэча адваката і падабароннага будзе праходзіць пад аўдыё- і відэазапіс і пад наглядам прадстаўніка адміністрацыі. Менавіта таму адвакатка пасьля рапартавала, што Андрэй нібыта «выглядае нядрэнна і скаргаў на здароўе ня мае». Гэта таксама было ўмоваю.
Калі ж я ўчора ўбачыла Андрэя, мяне ўзрушыла, наколькі змардаваным ён выглядае. Гэта чалавек, які за тры месяцы прайшоў мінімум 10 гадоў сталінскіх лягераў.
Ягоная маці, якая таксама была на спатканьні, усе 4 гадзіны дарогі назад з калёніі плакала. Таму што першай сынавай фразаю былі словы: «Я не спадзяваўся, што яшчэ калі-небудзь цябе ўбачу».
Андрэй ня мог мне нічога сказаць канкрэтна. Было відаць, што яму гэта забаронена.
«Мая адседка скончылася ў верасьні. Далей пачаліся катаваньні», — толькі й сказаў Андрэй.
Нагадаю, што ў верасьні яго перакінулі з Наваполацкай калёніі спачатку ў Віцебскую турму, затым у Магілёўскую турму, потым у Бабруйскую калёнію, затым зноў у Магілёўскую турму і, нарэшце, у калёнію «Віцьба-3».
Увесь гэты час Бог ведае, што зь ім адбывалася. Але відавочна, што яго катавалі.
Андрэй даў мне зразумець, што яшчэ ў Магілёўскай турме, куды яго прывезьлі 16 лістапада, яму пагражалі забойствам мяне і нашага чатырохгадовага сына. Калі гэтым яшчэ ў турме КДБ ня грэбаваў сам спадар Зайцаў, то ці варта дзівіцца, што падначаленыя скарыстоўвалі яго мэтады.
Андрэй разумее, у якім цяжкім становішчы я знаходжуся. Улічваючы камэнданцкую гадзіну паводле судовага выраку, я абавязаная адчыняць дзьверы позьнім вечарам, калі яны звоняць з словамі: «Адчынеце, міліцыя!». Так да мяне можа прыйсьці хто хаця, і я не змагу не адчыніць дзьвярэй.
Андрэй гатовы памерці сам, але не дазволіць прычыніць шкоду нам з Данем. Такім чынам яшчэ 20 лістапада зь яго выбілі прашэньне на імя Лукашэнкі.
А цяпер давайце задамося пытаньнем, чаму ж Лукашэнка, атрымаўшы гэтккую жаданую паперку, не размахваў ёю на прэс-канфэрэнцыі ў сьнежні, калі казаў, што палітвязьні ня хочуць пісаць прашэньня і таму сядзяць. Яны ня хочуць пісаць, але зь іх выбіваюць гэтыя прашэньні катаваньнямі і пагрозамі. Тым больш, што, у адрозьненьне ад усіх астатніх, у Андрэя маленькае дзіця і жонка, засуджаная з адтэрміноўкаю.
Відавочна, што Лукашэнку зусім не былі патрэбныя прашэньні аб памілаваньні. Гэта «адмазка» для журналістаў, якія задаюць яму пытаньні. У яго іншая задача. Яго задача — ня выпусьціць палітвязьняў жывымі. Калі б Лукашэнку патрэбныя былі паперкі зь іх подпісамі, няўжо ён бы не скарыстаўся паперкаю з подпісам ягонага наймацнейшага суперніка? Няўжо ён прамаўчаў бы пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў канцы сьнежня?
Але ён прамаўчаў. І гэта лішні раз даказвае, што яго сапраўдная задача — фізычнае зьнішчэньне сваіх супернікаў. З гэтай самай мэтаю ў магілёўскую турму, далей ад магчымых сьведкаў, адправілі й Міколу Статкевіча. Таму й не адпускаюць хворага Зьмітра Бандарэнку.
На разьвітаньне Андрэй прыклаў да шкла запіску, дзе было напісана: «Гаворка ідзе аб выратаваньні жыцьця. У любы момант мяне могуць забіць».