Ці павінна апазыцыя ўжо зараз цьвёрда вызначаць фармат свайго ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах альбо іх байкоту? Або варта пачакаць? Ці існуе імавернасьць таго, што ўлады могуць выканаць галоўныя патрабаваньні апазыцыі — гэта дэмакратызацыя выбарчага заканадаўства і безумоўнае вызваленьне палітвязьняў?
На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі.
Цыганкоў: «Прадстаўнікі апазыцыйнай „кааліцыі шасьці“ 23 студзеня ўхвалілі плян супольных дзеяньняў на пэрыяд выбараў у Палату прадстаўнікоў, якія маюць адбыцца ў верасьні, і заявілі, што адносна стратэгічных мэтаў ня маюць ніякіх супярэчнасьцяў. Тым ня менш могуць быць розныя падыходы наконт тактыкі. Ці трэба, на вашую думку, ужо цяпер жорстка вызначаць фармат свайго ўдзелу ў выбарах, або можна пачакаць — з тактычных меркаваньняў?»
Класкоўскі: «З аднаго боку, чым раней, тым лепей. Але самае важнае для апазыцыі — дамовіцца, што гэты сцэнар павінен быць супольны. І гэта павінен быць сцэнар дынамічны, гнуткі.
Калі, напрыклад, апрыёрны ўдзел — гэта пазыцыя беспрынцыповая. Тых, хто пойдзе на любых умовах — улады проста скарыстаюць у сваіх мэтах як дэкарацыю. Зь іншага боку, апрыёрны байкот — гэта таксама нягнуткая пазыцыя. Такі байкот — гэта рэч у сабе, ніхто, акрамя апазыцыі, яго не заўважыць.
Урэшце, паміж гэтымі двума падыходамі, можа, і няма стратэгічных адрозьненьняў. Бо ўдзел з пэўнымі ўмовамі — гэта таксама форма байкоту. Байкот можа быць як дамоклаў меч. Апазыцыя ўцягваецца, уключаецца ў кампанію, але калі ўлада не выконвае прынцыповыя патрабаваньні (наконт вызваленьня палітвязьняў, уключэньня прадстаўнікоў апазыцыі ў камісіі), то за нейкі час да галасаваньня прыгожа і адначасна ўсе здымаюцца».
Цыганкоў: «Дарэчы, наконт патрабаваньняў. Сапраўды, апазыцыя вылучыла дзьве галоўныя ўмовы — вызваленьне палітвязьняў і дэмакратызацыя выбарчага заканадаўства. Як на сёньня, гэта выглядае маларэальным. Але сытуацыя можа мяняцца. Ці існуе імавернасьць таго, што ўлада распачне гэтую гульню, пачне, напрыклад, уводзіць зьмены ў выбарчае заканадаўства. Ці павінна тады мяняцца выбарчая тактыка апазыцыі?»
Класкоўскі: «Як кажуць — патрабуй немагчымага. Вядома, улада не зьбіраецца нешта дэмакратызаваць, але калі апазыцыя заяўляе пра сваю пазыцыю, то ўлада таксама пачынае задумвацца. Бо колькі б яны ні заяўлялі, што іх гэта не цікавіць, але на самой справе пытаньне легітымнасьці выбараў неабыякавае для ўлады. І потым, невядома, як будзе сябе паводзіць Пуцін пасьля вяртаньня ў Крэмль. Магчыма, Масква настолькі „прыцісьне пальцы“ беларускаму кіраўніцтву, што зноў спатрэбіцца шукаць паразуменьня з Захадам.
Вядома, спадзявацца на нейкія кардынальныя зьмены ня варта. Але і выбарчы закон сам па сябе не такі і кепскі. Напрыклад, у камісіях траціна павінна быць з партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, але ўключаюць БРСМ і „Белую Русь“. А можа, пад выбары, калі Масква возьме за горла, то і палітвязьняў выпусьцяць. Дарэчы, у такім выпадку правісаюць апрыёрныя „байкатысты“ — бо ўлада нібыта выканала патрабаваньні, а яны не гатовыя да выбараў.
Так што — дынамічны сцэнар, дамоклаў меч байкоту і гнуткая крэатыўная гульня — складнікі, паводле якіх апазыцыя можа выціснуць максымум з гэтай кампаніі».