Актывістку Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Бабруйску Алену Тоўсьцік высяляюць з інтэрнату, а органы апекі пагражаюць ёй пазбаўленьнем бацькоўскіх правоў.
Алена зьвязвае перасьлед з удзелам мужа і яе самой у акцыі, якая праходзіла летась на Дзяды й за якую іх затрымалі.
Затрымалі Тоўсьцікаў і яшчэ двух актывістаў 2 лістапада ля бабруйскага праваслаўнага Сьвята-Мікалаеўскага сабору са сьвечкамі ў руках. Зьвінавацілі ў несанкцыянаваным палітычным шэсьці. 23 лістапада, за месяц да вынясеньня абвінаваўчага прысуду па адміністрацыйнай справе, адбылося судовае пасяджэньне па высяленьні сям’і Тоўсьцікаў з інтэрнату. 9 студзеня суд пастанавіў забраць пакой у апазыцыянэраў. Яго яны мусіць пакінуць да красавіка.
Супрацоўніца сацыяльна-бытавога комплексу будаўнічага трэсту № 13 заявіла, што пакой у інтэрнаце сям’і Тоўсьцікаў выдзялялі як работнікам прадпрыемства. Муж спадарыні Тоўсьцік раней працаваў у трэсьце, але звольніўся.
На тое, што ў жанчыны на руках малое дзіця, супрацоўніца адрэагавала гэтак:
«Мы абсалютна самі нічога ня робім. Мы робім усё толькі праз суд. Чалавек звольніўся з трэсту. Мы ж ня можам утрымліваць яго сям’ю. У нас у дамове найманьня напісана: на час працы. У нас такіх дужа шмат. У нас будаўнічая галіна ня дужа прыцягальная ў Беларусі. Заробкі вышэйшыя ў Расеі, і адзінае, чым мы можам завабіць да сябе працаўнікоў, — гэта жытло».
Муж Алены Тоўсьцік, Дзьмітры, абвешчаны ў вышук. Супраць яго заведзена крымінальная справа. 5 сьнежня ў інтэрнатаўскім пакоі Тоўсьцікаў быў праведзены ператрус, падчас якога нібыта былі выяўленыя факты захоўваньня Дзьмітрыем наркатычных рэчываў. Пасьля ператрусу актывіста пратрымалі ў міліцыі да позьняй ночы — потым адпусьцілі. Назаўтра зноў выклікалі, пасьля чаго ён зьнік. У міліцыі сьцьвярджаюць, што да іх ён не дайшоў.
Акрамя праблемы з жытлом, Алене Тоўсьцік пагражаюць пазбаўленьнем бацькоўскіх правоў. Актывістка сьцьвярджае, што раённы аддзел апекі і абароны дзяцінства паведаміў ёй, што яе сям’ю паставілі на ўлік як «нядобранадзейную». Супрацоўніца аддзелу даймае тэлефанаваньнямі й патрабуе, каб Тоўсьцік прыйшла на гутарку:
«Кажа, што трэба пагутарыць пра выхаваньне вашага дзіцяці. Вы хаваеце яго ад нас, і мы ўздымаем пытаньне аб пазбаўленьні вас бацькоўскіх правоў. Кажа, што я стаю на ўліку. А я патрабую папераў, паводле якіх мяне паставілі на ўлік. Яна адказвае — з-за адміністрацыйных правапарушэньняў. А адміністрацыйныя ў нас толькі за сьвечкі. Націскае, што нас жытла пазбаўляюць. Я ёй тады: „А чаму вы не заступіліся за нас, калі мяне з малым дзіцем высялялі з інтэрнату?“ На гэта нічога не адказвала. Яны нават ня ведаюць, што адказваць», — абураецца Алена Тоўсьцік.
Атрымаць тлумачэньні з органаў апекі пра сутнасьць прэтэнзіяў да Тоўсьцікаў пакуль не ўдалося. Там адказваюць, што супрацоўніцы, якая займаецца гэтым пытаньнем, няма на месцы.
Алену Тоўсьцік 19 студзеня выпісалі зь лякарні. Там яна лячыла сваю дачку. Малая хварэе на цяжкую форму лярынгіту. З тым, што іх пазбавяць пакоя ў інтэрнаце, жанчына зьмірылася, а вось няспынныя пагрозы наконт пазбаўленьня бацькоўскіх правоў робяцца для яе невыноснымі. Як рэагаваць на іх, яна ня ведае.