Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына ўпэўненая, што ніякага байкоту парлямэнцкіх выбараў у Беларусі ня будзе.
Пра гэта яна заявіла ў інтэрвію БелаПАН.
«Асновай існаваньня ўсіх палітычных сіл, якія ў нас называюцца апазыцыйнымі, зьяўляюцца тыя замежныя інвэстыцыі, якія яны атрымліваюць па праграме разьвіцьця дэмакратыі. Калі яны ня будуць удзельнічаць у выбарах і праводзіць нейкія палітычныя акцыі, гэтыя сродкі (а гэта іх заработная плата) ім ня будуць выдзяляцца. Таму, я думаю, усе гэтыя заявы зьяўляюцца спробамі запалохаць уладу, прычым вельмі непераканаўчымі», — сказала Ярмошына.
Яна адзначыла, што пагрозы байкоту выбараў гучаць напярэдадні кожнай выбарчай кампаніі.
«Як правіла, заклікі да яго паходзяць ад сіл, якія пазыцыянуюць сябе апазыцыйнымі. Толькі аднойчы ў 2000 годзе на парлямэнцкіх выбарах рэальна ажыцьцяўляўся байкот з боку некаторых апазыцыйных партый. За мінулыя 11 гадоў, нягледзячы на заявы, ніхто дзеяньняў па байкоце не ажыцьцяўляў».
Кіраўніца ЦВК лічыць, што насельніцтва найперш зацікаўлена не ў палітычнай разнастайнасьці, а ва ўстойлівым сацыяльна-эканамічным існаваньні дзяржавы. Калі насельніцтва будзе добра жыць у гэтай дзяржаве, то яго, па сутнасьці, менш за ўсё будзе хваляваць, хто знаходзіцца ва ўладзе.
«Для насельніцтва Беларусі, як і жыхара любой эўрапейскай краіны, галоўным зьяўляецца ўласны дабрабыт», — лічыць Ярмошына.