Асноўная праблема ў бальшыні былых палітвязьняў — з працаўладкаваньнем.
Іх ня хочуць браць на працу, а калі і пашчасьціць уладкавацца, працадаўцы, даведаўшыся пра палітычную біяграфію, шукаюць падставу, каб перастрахавацца і звольніць.
Ніяк ня мог уладкавацца на працу ў Барысаве Аляксандар Малчанаў, хоць мае шмат спэцыяльнасьцяў: і муляра, і наладчыка станкоў з праграмным кіраваньнем, і кіроўцы. Да таго ж Аляксандар добра разьбіраецца ў кампутарах. Але яго ня бралі нават грузчыкам. Пайшоў на курсы індывідуальных прадпрымальнікаў і на курсы кіроўцаў грузавікоў. Маці ў Аляксандра — інвалід, пражыць на адну пэнсію немагчыма.
Галіна Малчанава: «Па звалках, па лясах зьбіралі жалеза і здавалі — жыць жа неяк трэба. Трапілі на нейкую ахоўную тэрыторыю кавальскага цэху ў Жодзіне (там была закінутая звалка), і быццам бы на суму 450 тысяч рублёў жалеза адтуль хацелі вывезьці. Іх затрымалі».
Затрымалі Аляксандра Малчанава ў пятніцу днём. Калі ўвечары ён не зьявіўся, маці пачала шукаць:
«Яго няма і няма, хоць звычайна а 17-й гадзіне Саша заўсёды прыходзіць дадому. Я ўсё абтэлефанавала — бальніцы, морг. І толькі праз суткі я даведалася, што ён у Жодзіне ў міліцыі».
Маладафронтавец Алесь Кіркевіч так і ня здолеў аднавіць сёлета вучобу ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце:
«Зарэгістраваўся рамесьнікам — афіцыйны статус зараз ёсьць. Там цэлы сьпіс рамёстваў: і кераміка (у мяне нават дыплём ёсьць), і пераплёты кніжныя, і сьвечкі — цэлы шэраг рэчаў. Пішу час ад часу на нашы гарадзенскія інфармацыйныя сайты. Так што ідзе працэс сацыялізацыі, так скажам».
Ня мае магчымасьці працягваць навучаньне ў ЭГУ, які месьціцца ў Вільні, і Наста Палажанка. Яна пакуль невыязная:
«Пакуль паўза. Гэта ж трэба езьдзіць на сэсіі. Гэта толькі калі скончыцца тэрмін майго зьняволеньня з адтэрміноўкай, буду вырашаць пытаньне з ЭГУ. Я пакуль тут вучуся, у Менску, самастойна. А з ЭГУ пакуль складана».
Ня мае сталай працы і Павал Вінаградаў. Ён па-ранейшаму актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Новы год вымушаны быў сустрэць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна, атрымаўшы 7 сутак арышту і папярэджаньне:
«Відаць, не хацелі міліцыянты, каб я пляскаць пайшоў 31 сьнежня, таму вырашылі запрасіць мяне па нейкай вельмі тэрміновай справе ў РУУС, дзе я і даведаўся, што быццам бы нецэнзурна лаяўся, атрымаў 7 сутак і Новы год правёў за кратамі. Я проста забыўся, хто яны такія, і папёрся ў міліцыю бяз позвы. Гэта, канечне, быў апошні раз, калі я так зрабіў».
А вось Сяргей Казакоў перасьцярогся, калі яго таксама запрасілі ў міліцыю:
«10 студзеня пайшоў, і было апасеньне, што будзе тая ж гісторыя, што з Паўлам Вінаградавым адбылася, калі ён схадзіў на гутарку і атрымаў 7 сутак. Таму я прыйшоў у поўнай, так бы мовіць, зброі — з адвакатам. Супрацоўнік міліцыі паставіў птушку, што я зьявіўся, і адпусьціў мяне.
Яшчэ мяне з чарговага месца працы звольнілі, з „Мэдысан-клюбу“ — быццам бы па скарачэньні. Так што я зноў у пошуках працы».
Да «Мэдысан-клюбу» Сяргея Казакова звольнілі і з прадпрыемства «Садавіна-экспарт». Праблемы з працай у Беларусі — у многіх былых палітвязьняў.