У адказе на зварот арганізатарам леташняга «Народнага сходу», які адбыўся 8
кастрычніка, Магілёўскі гарвыканкам заявіў, што ён таксама праводзіў свае сходы з жыхарамі абласнога цэнтру.
У іх, як вынікае зь ліста, падпісанага намесьнікам старшыні гарвыканкаму Ігарам Шардыкам, акрамя чыноўнікаў бралі ўдзел дэпутаты, міліцыя й камунальныя службы.
У допісе згадваецца толькі адзін сход, праведзены 9 лістапада ў сярэдняй школе № 11. У ім удзельнічалі, як пазначана, 110 жыхароў вуліц Раманава й Мянжынскага. Разглядаліся пытаньні «сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Магілёва, вобласьці і рэспублікі».
Адзін з арганізатараў «Народнага сходу», жыхар вуліцы Мянжынскага Ўладзімер Шанцаў настойвае, што ніякіх сходаў, арганізаваных уладай, у школе № 11, не праводзілася.
«Я размаўляў зь людзьмі ні пра якія сходы яны ня чулі. Мы 13 студзеня былі ў
гарвыканкаме й запыталіся там: „Чаму нас не запрасілі на сход?“. Нам адказалі, што гэта былі бацькоўскія сходы ў школах. Зразумела, гэта такая ва ўлады практыка — зьбіраць і нешта расказваць, але ж ёсьць заканадаўства. Паводле той ж канстытуцыі — я маю права ўдзельнічаць у абмеркаваньні дзяржаўнага і мясцовага жыцьця. І вось, мяне пазбавілі гэтага права. Важныя мерапрыемствы праводзяцца таемна. Мы ж запрашалі на „Народны сход“ чыноўнікаў. Ніхто з іх не прыйшоў. Яны баяцца адкрытай дыскусіі й дыялёгу — ім зручней удзельнічаць у маналёгу. Будзем пісаць скаргу ў пракуратуру, каб там
разабралася й дала прававую ацэнку дзеяньням чыноўнікаў. Ад нас жа патрабавалі сьпісы ўдзельнікаў „Народнага сходу“, пратаколы й гэтак далей. А яшчэ нас папярэджвалі, ў тым ліку й пракуратура», — зазначае Ўладзімер Шанцаў.
Паводле Ўладзімера Шанцава у звароце патрабавалася, каб гарвыканкам адказаў на пытаньні зьвязаныя зь цяжкасьцямі ў сацыяльна-эканамічным разьвіцьці Магілёва. Гэтае ж патрабаваньне значылася і ў рэзалюцыі «Народнага сходу».
У Магілёве на «Народным сходзе» 8 кастрычніка ўдзельнічалі, паводле арганізатараў, больш за 150 чалавек. Праходзіў ён на стадыёне на вуліцы Чалюскінцаў — гэта акурат раён вуліц Раманава й Мянжынскага — у атачэньні вялікай колькасьці міліцыі. «Народны сход» быў прызнаны несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам. Уладзімера Шанцава пакаралі штрафам у 40 базавых велічыняў.