На 17 студзеня ў калёніі, дзе палітзьняволены Мікалай Аўтуховіч адбывае пакараньне, прызначаны суд дзеля зьмены яму рэжыму адбываньня пакараньня.
«Фактычна гэта будзе такі самы працэс, што адбыўся над Міколам Статкевічам. І пройдзе ён паводле той жа схемы — у калёніі, без лішніх сьведак, толькі ў прысутнасьці адваката», — паведаміў «Белсату» былы абаронца Мікалая Аўтуховіча Павал Сапелка. Паводле экс-адваката, палітвязьня запісалі ў злосныя парушальнікі рэжыму і яму пагражае перавод з калёніі ў турму на вызначаны судом тэрмін.
Павал Сапелка таксама паведаміў, што ён мае зьвесткі пра тое, што цяпер Мікалай Аўтуховіч утрымліваецца ў санчастцы калёніі. Аднак пра прычыны гэтага праваабаронцу нічога не вядома.
Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч быў асуджаны ў траўні 2010 года на 5 гадоў і 2 месяцы пазбаўленьня волі за захоўваньне пяці патронаў да паляўнічай стрэльбы. Мікалай Аўтуховіч лічыць сябе незаконна асуджаным і адмаўляецца падпісаць паперы аб супрацы з адміністрацыяй — пра тое, што ён абавязваецца стаць на шлях выпраўленьня. Некалькі разоў вязень галадаў на знак пратэсту супраць прысуду.
Палітвязень адбывае пакараньне ў Івацэвіцкай калёніі № 5.
Як адзначаюць праваабаронцы, увесь час утрыманьня ў спецустанове адміністрацыя цісьне на вязьня. Больш за дзесяць разоў Мікалай Аўтуховіч прыцягваўся да дысцыплінарнай адказнасьці. 13 сьнежня, нагадвае Павел Сапелка, вязьня зьмясьцілі на месяц у памяшканьне камэрнага тыпу.