Камітэт абароны журналістаў (CPJ) выступіў з асуджальнай заявай наконт арышту журналіста Белсату Аляксандра Баразенкі.
«Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна вызваліць Аляксандра Баразенку, які проста выконваў сваю працу, паведамляючы аб падзеі. Імгненны судовы разбор, у якім Баразенка быў прызнаны вінаватым і асуджаны да турэмнага зьняволеньня ўсяго за адзін дзень, зьяўляецца пародыяй на правасудзьдзе, якое ўзмацняе рэпутацыю краіны як апошняй дыктатуры Эўропы», — сказала Ніна Агнянава з Камітэту абароны журналістаў.
Аляксандар Баразенка быў затрыманы 8 студзеня, калі здымаў акцыю пратэсту Мікіты Каваленкі з «Эўрапейскай Беларусі» каля будынку КДБ. 9 студзеня Каваленку далі 15 сутак арышту, а Баразенку — 11 сутак.