Нацыянальнае таварыства кінакрытыкаў ЗША назвала лепшым фільмам 2011 году «Мэлянхолія» Ларса фон Трыера. Лепшай актрысай прызнаная Кірстен Данст, якая выканала галоўную ролю ў «Мэлянхоліі».
Ларс фон Трыер, які быў выгнаны ў траўні з Канскага кінафэстывалю за тое, што заявіў у інтэрвію, што сымпатызуе Гітлеру, не атрымаў тады найпрэстыжнай ўзнагароды за лепшую рэжысуру.
Узнагарода амэрыканскіх кінакрытыкаў лічыцца важнай, паколькі можа паўплываць на выбар намінантаў найпрэстыжнай у ЗША кінапрэміі — «Оскара». Намінанты на «Оскара» будуць абвешчаныя 24 студзеня.
Прэмія кінакрытыкаў за лепшую рэжысуру дасталася Тэрэнсу Маліку за фільм «Дрэва жыцьця». Гэтая ж карціна атрымала прэмію за лепшую апэратарскую працу. Брэда Піта назвалі лепшым акцёрам за ролі ў фільмах "Чалавек, які зьмяніў усе«(Moneyball) і «Дрэва жыцьця».