Атрыманьне людзьмі індывідуальнага падатковага нумару зьяўляецца справай свабоднага грамадзянскага выбару, а не пытаньнем веравучэньня, заявіў мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт на эпархіяльным сходзе Менскай эпархіі.
«Прыняцьце ці непрыняцьце ІПН не зьяўляецца грахом, яно не павінна быць прычынай для асуджэньня адных праваслаўных хрысьціян іншымі», — цытуе Філарэта афіцыйны партал БПЦ http://www.church.by/ Мітрапаліт таксама заявіў, што сьвятары і манахі, якія надалей будуць «сеяць смуту сярод вернікаў, будуць карацца».
Раней шэраг праваслаўных вернікаў спрабавалі дабіцца, у тым ліку праз суд, атрыманьня пашпартоў без ідэнтыфікацыйных нумароў, заяўляючы, што пашпарты з такімі нумарамі супярэчаць іхнім рэлігійным перакананьням.