12 студзеня Слонімскі раённы суд разгледзіць пазоў кіраўніка Слонімскай раённай арганізацыі БНФ да чыноўнікаў Слонімскага райвыканкаму, якія тройчы адказвалі яму адмовай на заяўку, каб правесьці пікет. Мэтай пікету было інфармаваньне насельніцтва пра дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна» і яго старшыні Алеся Бяляцкага.
Іван Шэга напісаў заяву ў суд на чыноўнікаў Слонімскага райвыканкаму, бо тыя, на яго думку, беспадстаўна парушалі законы Рэспублікі Беларусь і найперш закон «Аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў».
Першы раз, яшчэ ў жніўні, Шэгу адмовілі з прычыны таго, што меркаванае месца правядзеньня пікету — у гарадзкім парку — не адпавядае рашэньню Слонімскага райвыканкаму «Аб зацьвярджэньні месцаў, прызначаных для правядзеньня масавых мерапрыемстваў у Слонімскім раёне».
У верасьні чыноўнікі матывавалі сваю адмову тым, што заяўнік не зрабіў належных захадаў, каб запэўніць бясьпечныя ўмовы правядзеньня заяўленага мерапрыемства.
У лістападзе Шэгу ізноў адмовілі, бо абранае месца, маўляў, не адпавядае рашэньню райвыканкаму. Але гэтым разам чыноўнікі перамудрылі самі сябе — бо ў раённай газэце быў апублікаваны пералік месцаў, вызначаных выканкамам для правядзеньня падобных мерапрыемстваў, і месца, абранае Шэгам, адпавядала рашэньню мясцовых уладаў.