Сяргей Шабохін: Спрабуем выпрацаваць грамадзянскую адказнасьць у дзеячоў культуры

Your browser doesn’t support HTML5

Сяргей Шабохін — мастак, куратар, заснавальнік і шэф-рэдактар інтэрнэт-парталу «ART-AKTIVIST», куратар галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

Нарадзіўся ў Наваполацку ў 1984 годзе. Скончыў мастацкі каледж імя Ахрэмчыка, вучыўся ў Беларускай акадэміі мастацтваў.

Актыўна выстаўляецца на замежных арт-пляцоўках у групавых і пэрсанальных праектах.

Быў удзельнікам і куратарам праекту «Яна ня можа сказаць «неба». Гэты праект, прадстаўлены як экспазыцыя галерэі сучаснага мастацтва «Ў» на другім міжнародным кірмашы сучаснага мастацтва ART VILNIUS`11 (2011), прызналі найлепшым сярод замежных галерэяў.

ART-AKTIVIST — партал пра сучаснае беларускае мастацтва. Дзейнічае з чэрвеня 2011 году. Зьмяшчае крытычна-аналітычныя артыкулы, анонсы падзеяў, інтэрвію на актуальныя тэмы.