Менчукі пратэстуюць супраць высечкі парку 40-годзьдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, на месцы якога ўлады заплянавалі збудаваць гатэльны комплекс «Пэкін».
У звароце да кіраўніка краіны, пад якім 412 подпісаў, менчукі патрабуюць спыніць высечку дрэваў ва ўнікальным парку і працы па ўзьвядзеньні гатэля «Пэкін». А таксама прадставіць грамадзкасьці поўную інфармацыю пра гэты праект. Яны прапануюць перанесьці гатэльны комплекс на пляцоўку насупраць парку, дзе закансэрваванае будаўніцтва корпуса заводу імя Кірава. Ліст Аляксандру Лукашэнку яны адаслалі поштай — і што атрымалі ў адказ? Сёньня на месцы будоўлі пабывала жыхарка раёну Людміла Гайкоўская:
«Пакуль што там перасаджваюць маладыя дрэўцы, якія „Зеленбуд“ стужкамі адзначыў, на іншы бок парку з боку вуліцы Пуліхава. Пакуль высечка дрэваў спыненая. Але як надоўга — пакуль што мы ніякага адказу не атрымалі. Тое, што перасаджваюць цяпер дрэвы, раўназначна таму, што дрэвы гэтыя высякаюць».
Жыхары гораду накіроўвалі свае пратэсты ў розныя інстанцыі — ад адміністрацыі прэзыдэнта да дэпутата Палаты прадстаўнікоў, але 26 сьнежня пачаўся знос дрэваў. Жыхары выйшлі бараніць свой парк. Марына Кончыц распавядае, як дапамагла дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Валянціна Лявоненка:
«Мы патэлефанавалі дэпутату і сказалі, што людзі будуць выходзіць і пікетаваць. І праца дэпутата палягала ў тым, што яна выклікала міліцыю, папярэдзіўшы адміністрацыю Ленінскага раёну».
Паводле Людмілы, 26 сьнежня пасьпелі высекчы 15 дрэў, а плянуецца зьнішчыць больш чым 300 дрэў і забудаваць прыкладна 70% тэрыторыі парку.
«Мы закрылі сабой гэтыя дрэвы, і яны адступілі. Пасьля абеду зьявілася міліцыя — пяцёра ў цывільным. Міліцыя сказала, што мы парушаем грамадзкі парадак. Я ім паказала нашы лісты-звароты і кажу: а яны не парушаюць грамадзкага парадку тым, што не даюць адказу? Яны мне растлумачылі, што, каб ня быць арыштаваным на суткі ці не заплаціць штраф на мільён 50 тысяч рублёў, трэба стараньней зьвяртацца ў гэтыя арганізацыі, у якія мы дагэтуль ужо зьвярнуліся. На дрэвах стаяць крыжы, на іх высечку».
Спадарыня Марына распавяла, што кітайскі забаўляльна-гатэльны комплекс плянуюць узьвесьці на месцы, дзе 16 ліпеня 1944 году адбыўся парад партызанскіх войскаў. На гэтым жа месцы раней былі пакараныя менскія падпольшчыкі і партызаны.
«Што будзе далей, ніхто ня ведае. Таму мы і б’ем у званы. Мы ня ведаем, да каго — хоць да Пана Бога зьвяртайся. Вось такая сытуацыя. У нас быў намер ісьці ў амбасаду Кітаю. Мы туды тэлефанавалі, нам сказалі, што пасла няма і намесьніка няма, і калі будзе, ніхто ня ведае».
Ігар Ахмедшын, намесьнік начальніка камітэту па архітэктуры і горадабудаўніцтве Менгарвыканкаму, патлумачыў карэспандэнту «Свабоды», што, апроч гатэля, там яшчэ заплянавана збудаваць рэстаран:
«„Пэкін“ зацьверджаны, эскізны праект узгоднены і зацьверджаны, і цяпер ужо распрацоўваецца дакумэнтацыя для будаўніцтва. Плянуецца адпаведна высечка дрэваў. Ніхто там ня будзе высякаць каштоўныя пароды, і гэтак далей, і да таго падобнае. Але жыхары ўсё роўна абураныя, што ў парку такое робіцца».
Намесьнік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёну Дзьмітры Табакін у размове з карэспандэнтам «Свабоды» пацьвердзіў, што будаўніцтва гатэля «Пэкін» праводзіцца паводле ўказу прэзыдэнта:
«Будуць будаваць гатэль „Пэкін“, невялікі, 6–7 паверхаў. Там будзе частковая высечка парку. Тут ужо ўзгоднена на ўсіх узроўнях. Канец студзеня — плянуецца катлаван, па́лі. Праводзілася грамадзкае абмеркаваньне, ім тлумачылі, паказвалі».
Жыхарка раёну Марына Кончыц была на гэтым абмеркаваньні і падзялілася сваімі ўражаньнямі:
«Сагналі да пачатку людзей з працоўных калектываў для масавасьці. Абмяркоўваліся розныя пытаньні, на які быў адказ, што нічога ня будзе, бо грошай няма. А тут ёсьць інвэстар, які хоча пабудаваць гатэль. І ёсьць пажаданьне прэзыдэнта, і гатэлю быць. Так хоча інвэстар. Мы напісалі ліст прэзыдэнту, бо ў нас няма выбару, мы ня можам штодня хадзіць і грудзьмі закрываць парк. І сутыкацца з праваахоўнымі органамі. Высякаецца наогул увесь Менск пад нешта. У званы наогул трэба біць па ўсім Менску, што адбываецца. Нашы бацькі ўласнымі рукамі саджалі гэты парк, а мы ня можам яго абараніць, бо грошы робяць усё».
Гатэлем «Пэкін» будуць кіраваць прадстаўнікі Кітаю. Ён знаходзіцца ў кітайскай уласнасьці. Участак зямлі ў парку 40-годзьдзя Кастрычніка быў вылучаны інвэстару бясплатна, і для будаўніцтва былі прадстаўленыя асаблівыя льготы, зацьверджаныя прэзыдэнцкім ўказам. Гатэль будуецца да чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году. Будуе яго кітайская кампанія Beijing Uni-Construction Group Co. Ltd. Інвэстыцыйная дамова між інвэстарам і беларускім бокам была падпісаная яшчэ ў кастрычніку 2010. Аднак указ № 421, які дае адмашку праекту, зьявіўся толькі 16 верасьня 2011.

Нашы бацькі ўласнымі рукамі саджалі гэты парк, а мы ня можам яго абараніць, бо грошы робяць усё.