Базавая велічыня з 1 красавіка 2012 году складзе 100 тысяч рублёў

Такое рашэньне зьмяшчаецца ў пастанове Савету Міністраў № 1785 ад 30 сьнежня 2011 году.
Цяпер базавая велічыня роўная 35 тысячам, яна не мянялася з 1 сьнежня 2007 году.

Ад базавай велічыні залежыць памер штрафаў ды іншых выплат.