Старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў ААТ «Тут бай мэдыя» (інтэрнэт-партал Tut.by) Юры Зісер паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што ён «узяў творчы адпачынак» і сышоў з гэтай пасады. У інтэрвію «Свабодзе» Зісер патлумачыў матывы свайго ўчынку.
Зісер: «Гэтае рашэньне сьпела даўно, бо я настолькі закапаўся ў апэратыўным кіраваньні, што за дрэвамі перастаў бачыць лес. Таму мы вырашылі, што мне трэба засяродзіцца на стратэгіі і адысьці ад апэратыўнага кіраваньня, каб я мог працаваць над пэрспэктыўнымі пытаньнямі.
Вырашылі, што я вазьму нешта накшталт творчага адпачынку — да восені. Але паводле беларускага заканадаўства такога паняцьця, як „творчы адпачынак“, у нас няма, больш чым на месяц браць адпачынак не дазволена, нават за свой кошт. Таму я пакуль перадаю паўнамоцтвы сваёй намесьніцы па прававых пытаньнях Людміле Чэкінай. Сам я тым часам заўтра вылятаю адпачываць, у лютым буду падарожнічаць у экзатычных краінах. Ну, і спадзяюся пачаць пісаць кнігу».
Карэспандэнт: «Ці зьмяніліся неяк адносіны Тут.бай зь беларускімі ўладамі за год, што прайшоў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, або ўсё засталося, як было і раней?»
Зісер: «Усё было, як і раней. Ніхто не замінае працаваць. Тут нават больш і няма чаго сказаць. Калі вы думаеце, што ў маім рашэньні быў нейкі ціск звонку, то — не. Маё рашэньне даўно насьпявала, я 20 гадоў кірую фірмай і проста стаміўся. Нічога ня зьменіцца ні для Тут.бай, ні для ягоных карыстальнікаў. Ва ўмовах нашага крызісу і глыбокай стагнацыі рынку інтэрнэт-рэклямы трэба думаць, на чым яшчэ можна зарабляць».