Ад 1 студзеня апэратар кабэльнага тэлебачаньня МТІС адключыў канал Euronews. Замест яго ў сетцы будзе расейскі канал “НТВ+киноплюс”.
Прычыны адключэньня кіраўніцтва МТІС не патлумачыла.
Канал Euronews быў адзіным незалежным тэлеканалам, які свабодна трансьляваўся ў Менску па кабэльных сетках.
У выпуску навінаў, сярод іншага, былі рэпартажы з акцыяў пратэстаў ў Беларусі, судоў над апазыцыйнымі актывістамі, таксама перадаваліся інтэрвію з апазыцыйнымі беларускімі палітыкамі. У мінулыя гады Euronews даваў падрабязныя рэпартажы пра цырымоніі ўганараваньня прэміямі Эўрапарлямэнту Беларускай Асацыяцыі журналістаў і Аляксандра Мілінкевіча.
У чэрвені 2010 г. інтэрвію Euronews даў Аляксандар Лукашэнка.
Як паведамляе БелаПАН, кліенты іншых пастаўшчыкоў кабэльных паслугаў могуць глядзець Euronews.