Сайт "Хартыі-97" charter97.org сёньня зноў быў узламаны. Як паведаміла рэдактар сайту Натальля Радзіна, невядомыя, атрымаўшы доступ да сайту, пачалі перапісваць усе артыкулы, таму давялося выдаліць усе сёньняшнія матэрыялы.
Цяпер рэдакцыя і тэхнічныя службы сайту праводзяць расьсьледаваньне. Яно пакуль не завершанае, на працягу некалькіх дзён сайт можа не працаваць.
Учора пад вечар сайт Хартыі быў узламаны, а яшчэ пазьней перанёс DdoS-напад, але сёньня раніцай аднавіў працу.
29 сьнежня невядомыя кібэрзлачынцы атрымалі доступ да адміністрацыйнай часткі сыстэмы кіраваньня кантэнтам, выдалілі частку матэрыялаў і апублікавалі паклёпніцкую інфармацыю на палітвязьня, былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнкава.
Як лічыць Натальля Радзіна, пароль удалося перахапіць з дапамогай «траяну», які запусьцілі на адным з кампутараў супрацоўнікаў сайту. «Спосаб узлому і тое, што друкавалася на сайце падчас нападу, не пакідае сумненьня ў замоўцы — гэта справа рук беларускіх спэцслужбаў», — сказала Радзіна.
Радзіна таксама паведаміла, што 29 сьнежня былі спробы ўзламаць паштовыя скрыні Ірыны Багданавай, сястры Саньнікава, жонкі вязьня Ірыны Халіп і дырэктаркі Свабоднага тэатру Натальлі Каляды.