Каля 600 работнікаў дзяржаўнага прадпрыемства па здабычы каменю «Граніт» выйшлі з прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства, выказаўшы такім чынам свой пратэст нізкімі заробкамі і кепскай працай прафкама.
Некалькі сотняў працоўных выказалі жаданьне далучыцца да незалежнага прафсаюзу гарнякоў. Зь імі правёў перамовы кіраўнік гэтага прафсаюза Мікалай Зімін.
Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук параўноўвае гэтую падзею з тым, што было ў 1991 годзе, калі ствараўся незалежны прафсаюз гарнякоў: «Калісьці гэта павінна было ў нейкім месцы адбыцца, мы пакуль не загадваем, не падштурхоўваем, не спэкулюем гэтым. Таму што насамрэч гэта вялікая адказнасьць, маючы на ўвазе тую палітычную сыстэму і той выклік, які яны зрабілі не наймальніку, а самой сыстэме ўлады».