Як тлумачыць лідэр гурту Лявон Вольскі, на новым запісе, які выйшаў у сьвет 27 сьнежня, «12 беларускіх і эўрапейскіх фольк-гітоў, пераасэнсаваных у сучаснай стылістыцы поп-панку».
Новы альбом «Крамбамбулі» выходзіць у двух варыянтах. У двайным альбоме з багатай вокладкай і буклетам на адным дыску сабраныя песьні на мовах арыгіналу, а на другім – толькі па-беларуску. У супэрмаркетах таксама павінен зьявіцца дыск у таннай вокладцы, дзе будуць толькі беларускія вэрсіі песьняў.
Паводле Вольскага, менавіта шматмоўнасьць затрымала выхад новага альбому «Крамбамбулі» ў сьвет:
«Прыйшла вар'яцкая ідэя запісваць на мовах арыгіналу, давялося кансультавацца з носьбітамі моваў – са швэдамі, зь немцамі і гэтак далей – і гэта заняло пэўны час. Безумоўна, выканана яно ўсё з акцэнтам, але носьбіты моваў гавораць, што гэта дадае шарму ў выкананьне».
У Інтэрнэце ўжо зьявілася відэа з новага альбому – беларуская вэрсія марской харвацкай песьні “To nisu jedra” (Гэта ня ветразь).
"Гэта фольк-гіт усяго ўзьбярэжжа – гэтую песьню ведаюць і сэрбы, і чарнагорцы, і ўсе, хто там блізка жыве. Нават, здаецца, у Баўгарыі ведаюць," – кажа Вольскі.
http://www.youtube.com/embed/W7w7MvqxdT4