Палітвязьня Алеся Бяляцкага міліцэйскі канвой даставіў з Жодзінскай турмы ў менскі морг для таго, каб ён змог разьвітацца з бацькам, які памёр 24 сьнежня.
Як паведаміла «Свабодзе» жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук, пасьля 8 гадзіны раніцы міліцэйскі канвой даставіў Алеся ў морг, пасьля чаго ён мог пабыць з целам бацькі сам-на-сам нейкі час, а потым яшчэ 15 хвілін разам з іншымі сваякамі.
Пасьля гэтага машына з целам нябожчыка накіравалася ў Сьветлагорск, дзе сёньня па абедзе адбудзецца пахаваньне.
Зранку будынак моргу быў ачэплены. На ўваходзе стаялі людзі ў цывільным, якія прапускалі ў морг толькі супрацоўнікаў па пасьведчаньнях. Алеся Бяляцкага прывезьлі на сінім мікрааўтобусе ў суправаджэньні міліцэйскай машыны і бусіка. Вяліся апэратыўныя відэаздымкі.
Пасьля таго, як Бяляцкі зьехаў, ачапленьне зьнялі.
Бяляцкаму не дазволілі прысутнічаць на пахаваньні бацькі ў Сьветлагорску.
Віктар Бяляцкі памёр 24 сьнежня на 84-м годзе жыцьця. Пахаваньне адбудзецца 27 сьнежня ў Сьветлагорску (Гомельская вобласьць).
26 сьнежня жонка праваабаронца Алеся Бяляцкага Натальля яшчэ раз зьвярнулася ў вышэйшыя інстанцыі, якія б маглі ўзяць на сябе рашэньне даць магчымасьць Алесю разьвітацца з бацькам, які памёр 24 сьнежня. Усе папярэднія звароты да старшыні суду Першамайскага раёна, у МУС і Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў, скончыліся безвынікова.
На мінулым тыдні родныя Бяляцкага прасілі адпусьціць яго разьвітацца з бацькам, які памірае.
19 сьнежня суд Першамайскага раёна даў дазвол на спатканьне з бацькам. Аднак у сьледчым ізалятары Жодзіна, дзе зараз знаходзіцца Бяляцкі, заявілі, што паперы аформлены неналежным чынам. Акрамя таго, у адміністрацыі СІЗА сказалі, што ў іх няма магчымасьці канваіраваць Бяляцкага ў Менск і забясьпечыць бясьпеку.
Спробы перааформіць дазвол былі беспасьпяховымі. Як заявілі жонцы Бяляцкага: у адпаведнасьці з законам «асоба, якое зьмяшчаецца пад вартай, мае права на зносіны з абаронцамі, спатканьне з блізкімі сваякамі і сябрамі сям’і ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у прызначаных для гэтых мэтаў памяшканьнях месцаў утрыманьня пад вартай; іншага парадку прадастаўленьня спатканьня асобам, у дачыненьні да якіх прысуд не ўступіў у законную сілу, не прадугледжана ».
Віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, кіраўнік зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі 24 лістапада асуджаны на чатыры з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя аб яго замежных банкаўскіх рахунках, перададзеная ў Менск чыноўнікамі Літвы і Польшчы ў рамках двухбаковых пагадненьняў аб прававой дапамозе.

Your browser doesn’t support HTML5