Актывісты кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» і "Маладога Фронту" расказалі, што зьвязаліся з кіраўніцай украінскага жаночага руху «Femen» Ганнай Гуцал, якая папрасіла перадаць беларускаму КДБ красамоўнае пасланьне — «Memento FEMEN!».
Менавіта такія плякаты, а таксама расьцяжкі з надпісамі «Хопіць зьдзекавацца над жанчыНАМІ!» зьвіліся ў сталіцы.
Такім чынам актывісты «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку» выказалі сваю пазыцыю: нельга абыходзіцца з жанчынамі так, як, на іх думку, абышліся беларуская ўлада з украінскімі дзяўчатамі з FEMEN.
Пасьля топлес-акцыі пад лёзунгам «Жыве Беларусь!» на прыступках КДБ тры актывісткі FEMEN былі схопленыя невядомымі на вакзале ў Менску і вывезеныя за горад, дзе зь іх зьдзекаваліся. Потым актывістак вывезьлі да беларуска-ўкраінскай мяжы і кінулі ў лесе.