Лісты Буша і Гаўла беларускім палітвязьням

Напярэдадні Калядаў і Новага году былы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл даслалі за краты лісты беларускім палітвязьням

Джордж Буш віншуе беларускіх палітвязьняў


Напярэдадні Раства і Новага году я адпраўляю пасланьне міру і надзеі народу Беларусі.

Палітычным зьняволеным і іх сем"ям — Андрэю Саньнікаву, Міколу Статкевічу, Мікалаю Аўтуховічу, Зьмітру Бандарэнку, Алесю Бяляцкаму, Зьмітру Дашкевічу, Эдуарду Лобаву і Паўлу Севярынцу — я хачу выказаць сваё захапленьне вашай адданасьцю будучай Беларусі, свабоднай і дэмакратычнай.

На мінулыя Каляды мы разам з вашымі шматлікімі прыхільнікамі чыталі імёны сотняў людзей, якія перамаглі страх і былі затрыманыя падчас пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў. Хоць бальшыня была вызваленая, многія з вас застаюцца ізаляванымі ад вашых блізкіх і сяброў за вашыя мужныя ўчынкі дзеля свабоды.

На працягу гэтага году сьвет пабачыў нечаканы ўзыход свабоды ў Тунісе, Эгіпце і іншых краінах, якія, на думку шмат каго, былі несумяшчальныя са свабодай. Свабода — усеагульная, і прыдзе дзень, калі яна будзе зьзяць у самых змрочных кутках зямлі.

У гэты сьвяточны час вы мусіце ведаць, што пра вас не забыліся. Лора і я пасылаем нашыя віншаваньні вам і вашым сем"ям, і мы будзем думаць і маліцца пра вас.

Няхай вас блаславіць Бог, каб вы былі на свабодзе і разам з тымі, каго любіце, у 2012.

Джордж Буш

22 сьнежня 2011


Вацлаў Гавэл віншуе беларускіх палітвязьняў


Дарагія сябры,

Хацеў бы сардэчна вас павіншаваць на парозе новага году і пажадаць вам і вашым блізкім, каб ён быў лепшым, чым мінулы. Выказваю салідарнасьць з вашай пазыцыяй і буду і надалей выкарыстоўваць усе магчымасьці, каб разам са сваімі сябрамі зьвяртаць увагу міжнароднай грамадзкасьці на парушэньне грамадзянскіх правоў у Беларусі.

Жадаю усяго добрага вам і свабоды вашай краіне.

Вацлаў Гавэл

Градачак, 15 сьнежня 2011



Аляксандар Лукашук: Ня бойся прасіць


​Ёсьць стары і правераны зэкаўскі закон: калі ня хочаш пагоршыць свой стан у турме — ня вер, ня бойся, не прасі. Для нармальных людзей, на свабодзе ён дзейнічае з дакладнасьцю амаль наадварот: вер і ня бойся прасіць.

На пачатку сьнежня я ізноў зьвярнуўся да двух былых прэзыдэнтаў з просьбай — паслаць віншаваньні беларускім палітзьняволеным.



Мікрасайт

Спампаваць ISO-вобраз дыска