«Гарантаваньне бясьпекі супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў за мяжой мае найвышэйшы прыярытэт. Інфармацыя па гэтай тэме носіць закрыты службовы характар. Па відавочных прычынах мы ня будзем камэнтаваць гэтыя пытаньні», — заявіў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Інцыдэнт адбыўся 16 сьнежня каля 22:00 побач з супэрмаркетам у раёне Санта-Эдувіхіс на поўначы Каракасу.
Група ўзброеных злачынцаў на двух аўтамабілях заблякавала машыну дыпламата і выкрала яго, запатрабаваўшы грошы пад пагрозай сьмерці. Паліцыя знайшла віцэ-консула за 12 км ад месца выкраданьня, у раёне Эль-Параіса ў заходняй частцы Каракасу, а 2:30 ночы.
Tut.by са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што быў выкрадзены консул Аляксандар Шкатула.
Дыплямат быў вызвалены пасьля таго, як злачынцы адтрымалі выкуп, піша БелаПАН.