На мінулым тыдні ў Вэнэсуэле невядомыя выкралі беларускага дыплямата. Яго выпусьцілі за выкуп.
Гэтую інфармацыю TUT.BY пацьвердзілі дзьве крыніцы.
Паводле іх, «у Каракасе быў выкрадзены консул амбасады Беларусі ў Вэнэсуэле Аляксандр Шкатула, інцыдэнт адбыўся ў ноч з чацьвярга на пятніцу».
Злачынцы зьдзейсьнілі так званае «экспрэс-выкраданьне», вельмі распаўсюджанае ў Вэнэсуэле, калі ахвяра захопліваецца проста на вуліцы і затрымліваецца на некалькі гадзінаў. За гэты час трэба заплаціць выкуп, інакш злачынцы за свае дзеяньні не адказваюць. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, беларускі дыплямат быў вызвалены пасьля ўнесенага выкупу.
Паводле суразмоўцы TUT.BY, «Аляксандар Шкатула перажыў шок, але цяпер адчувае сябе задавальняюча».
У пасольстве Беларусі ў Вэнэсуэле інфармацыю аб выкраданьні дыплямата ня сталі камэнтаваць.
МЗС Беларусі на момант напісаньня матэрыялу быў недаступны для камэнтароў.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у сувязі са здарэньнем пытаньне аб бясьпецы беларускіх грамадзян у Вэнэсуэле плянуецца разгледзець на міждзяржаўным узроўні.