Новая перадача сэрыі «Паштовая скрынка 111».
Эфір 21 сьнежня 2011 году
Многія людзі ў Беларусі ў гэтыя сьнежаньскія дні азіраюцца назад, на падзеі гадавой даўніны, калі беларусы мелі шанец дамагчыся зьменаў у сваёй дзяржаве. Спроба аказалася няўдалай і драматычнай: вынікам яе сталі міліцэйскі гвалт, арышты палітычных апанэнтаў улады і яшчэ большая ізаляцыя Беларусі на міжнароднай арэне.
Пачну сёньняшнюю размову зь ліста на гэту тэму, які даслаў нам Аляксей Падсьвільскі з Глыбоцкага раёна. Ён спрабуе асэнсаваць глыбінныя прычыны той цярплівасьці, зь якой значная частка беларускага грамадзтва працягвае ставіцца да шматлікіх жыцьцёвых нягодаў апошняга часу, да праблемы палітычнай адказнасьці, якую не жадае несьці ўлада за свае дзеяньні. Слухач піша:
"У чым жа фэномэн маўчаньня, цярпеньня беларускага народа? Як раптам сталі баязьліўцамі тыя, чые бацькі і дзяды мужна змагаліся з акупантамі? Уся праблема ў тупіковым шляху, які выбрала дзейная ўлада. Але і замены ёй, на жаль, на сёньня няма.
Апазыцыя вельмі доўга чакала свайго зорнага часу ў выглядзе эканамічных узрушэньняў. І такі дачакалася. Сапраўды, многія людзі адкрылі для сябе зусім іншую краіну, а ня тую, якую ім штодня паказвалі па тэлебачаньні. Крызіс жорстка прайшоўся па кашальках і страўніках беларусаў, бязьлітасна зрываючы ружовыя акуляры. Ну, а апазыцыя тым часам, склаўшы рукі, стала загібаць пальцы — лічыць апошнія дні, што засталіся да скананьня дыктатуры. І дачакалася — новых крэдытаў, што ўкладваюцца ў фінансавую піраміду ўлады.
Ды ня пойдзе народ на паклон да такой апазыцыі. Будзе пакутаваць, цярпець, але — ня пойдзе. Таму няма да яе ані веры, ані павагі. А веру і павагу можна зарабіць толькі канкрэтнымі справамі, і на гэта патрэбны многія гады, а не месяц перад чарговымі выбарамі.
Бессэнсоўна апраўдваць апазыцыю, калі яна з прыроджанымі дэфэктамі. Пара ўжо мяняцца, станавіцца больш сур’ёзнымі. А дзеля гэтага трэба ісьці да людзей, а не клікаць іх на плошчы. Плошча сёньня нічога акрамя зьдзеку, зьнявагі і падарванага здароўя ня дасьць. На жаль, улада мае дастаткова сілаў і сродкаў для задушэньня іншадумства.
У мінулыя эпохі рэвалюцыянэры сустракаліся зь людзьмі на кансьпіратыўных кватэрах, вялі размовы, дыскусіі. А што замінае зараз нашым апазыцыянэрам сустракацца зь людзьмі хоць бы раз на тыдзень, адказваць на вострыя пытаньні, расказваць пра сваё бачаньне будучыні, шляхоў выхаду зь цяперашняй сытуацыі. Але пакуль я бачу толькі шопінг па Эўропе ды барацьбу зь ветракамі. Ды ўсьвядомце вы, нарэшце, што сыход з улады адной асобы нічога ня дасьць і ня зьменіць для простых людзей. Трэба ламаць і мяняць саму сыстэму...«.
Гэта сыстэма, спадар Аляксей, на беларусаў ня зь неба звалілася. У ’94-м годзе, калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады, існавалі ў дзяржаве і параўнальна свабодныя выбары, і незалежная прэса, і падзел уладаў. І заставацца пры ўладзе пажыцьцёва Канстытуцыя кіраўніку дзяржавы не дазваляла. Хто і якім чынам стварыў цяперашнюю аўтарытарную застылую сыстэму — усім добра вядома. І застаецца вельмі няшмат шанцаў на тое, што гэты ж чалавек добраахвотна захоча яе рэфармаваць.
Спрэчныя і Вашы, спадар Аляксей, высновы пра плошчу і перавагі асьветніцкай агітацыі, якую, бачыце, вялі дэмакраты на кансьпіратыўных кватэрах у мінулым і ня хочуць весьці іхныя цяперашнія спадкаемцы. Так, «народнікі» 19-га стагодзьдзя ня мелі іншай магчымасьці давесьці свае ідэі непісьменным рабочым: тады не было ні тэлебачаньня, ні радыё, ні інтэрнэту. Сёньня ж той, хто хоча ведаць праўдзівую інфармацыю пра падзеі ва ўласнай краіне, лёгка можа здабыць яе без агітатараў і без кансьпіратыўных кватэраў. І аўтарытарная ўлада апасаецца зусім ня гэтых агітатараў і не прапагандысцкіх брашур і ўлётак, а менавіта людзей на плошчы — масавых грамадзкіх пратэстаў.
Наш слухач Міхаіл Данько з Давыд-Гарадка Столінскага раёна зьвярнуў увагу на тое, як афіцыйная прапаганда спрабуе ўскласьці віну за ўсе эканамічныя і палітычныя правалы апошняга часу на вонкавых і ўнутраных ворагаў. У сваім лісьце на «Свабоду» слухач піша:
«Вітаю зварот Шушкевіча, Някляева, Прушынскага ды іншых дэмакратаў да нашчадкаў князёў Радзівілаў з заклікам не прымаць запрашэньне беларускіх уладаў і ня браць удзелу ва ўрачыстасьцях у Нясьвіскім замку. Інтэлігентным людзям павінна быць няўтульна і сорамна знаходзіцца побач з тымі, хто ігнаруе правы чалавека, трымае ў турмах сваіх палітычных апанэнтаў.
Адметна, што менавіта там, дзе чалавек ня мае права на годнае дастойнае жыцьцё, больш за ўсё траскатні пра так званыя «дасягненьні» ў эканоміцы, палітыцы, культуры. Але хлусіць пра гэта, калі ўсе бачаць галечу і заняпад, усё больш складана. Таму прапаганда шукае ворагаў: вось, маўляў, хто хоча перашкодзіць нашаму шчасьцю. А каб абараніцца ад ворагаў, неабходна ствараць тэрытарыяльную абарону і нават рыхтавацца да партызанскай вайны. Лукашэнка надаваў генэральскіх званьняў сваім чыноўнікам. А простыя людзі, назіраючы гэта, толькі паціскаюць плячыма ды пасьмейваюцца«.
Многія, спадар Міхаіл, ужо і не пасьмейваюцца, а заклапочана чухаюць патыліцу. Справа ў тым, што гэтыя вайсковыя гульні патрабуюць вялізных дзяржаўных выдаткаў. Да таго ж, удзел у іх павінныя браць якраз самі шараговая беларусы працаздольнага ўзросту. І дзеля гэтага іх трэба адрываць ад заводзкіх станкоў, ад руля трактара, здымаць з будаўнічых рыштаваньняў... Што і казаць, «своечасовая» ініцыятыва, асабліва ўлічваючы той факт, што тысячы маладых беларусаў цяпер звальняюцца з працы і зьязджаюць на заробкі за мяжу, а замяніць іх няма кім...
Наш даўні сябар Мікола Канаховіч з Пружанаў свой новы ліст на «Свабоду» напісаў пасьля таго, як убачыў па дзяржаўным тэлебачаньні дакумэнтальны фільм «20 год без саюзу» — да гадавіны віскулёўскіх пагадненьняў, якія паставілі крыж на СССР. Асабліва ўразіла спадара Міколу пазыцыя былога прэм’ера Вячаслава Кебіча, які працягвае шкадаваць, што Савецкі Саюз распаўся. Слухач з гэтай нагоды піша:
"Здавалася б, грамадзянін Кебіч, які ўзначальваў тады ўрад БССР, павінен быў толькі радавацца, што збылася шматвяковая мара беларускага народа, які нарэшце скінуў ланцугі расейскіх калянізатараў. Гэта ж быў самы шчасьлівы час ў тысячагадовай гісторыі нашага народа — нягледзячы на часовыя эканамічныя цяжкасьці. Хіба ж можна параўнаць волю зь нейкім недахопам тавараў?
Але ж не: грамадзянін Кебіч, аказваецца, шкадуе, што СССР распаўся. Такое мог сказаць толькі чалавек, які люта ненавідзіць сваю нацыю. Рана ці позна, але Беларусь у любым выпадку стане незалежнай і вольнай краінай. Таму ўсім здраднікам жадаю дажыць у добрым здароўі да таго дня, калі іх ўсіх пасадзяць на лаву падсудных.
Хто не памятае — нагадаю: Кебіч усе першыя гады незалежнасьці дамагаўся ўвядзеньня ў Беларусі расейскага рубля і нават падпісаў у Маскве адпаведную дамову. Дзякуй Богу, што яна так і не была выканана.
Гісторыя яшчэ ўсіх рассудзіць і кожнаму паставіць адпаведнае таўро — у залежнасьці ад цяжкасьці ягоных злачынстваў перад народам«.
Напэўна, Вашы абвінавачаньні, спадар Мікола, былі б справядлівымі, калі б на пачатку 90-х гадоў сотні тысяч беларусаў выходзілі на вуліцы з патрабаваньнямі незалежнасьці, вываду савецкіх войскаў, увядзеньня нацыянальнай валюты — так, як гэта рабілі, напрыклад, літоўцы, латышы, эстонцы... Але ж было па-іншаму: большасьць на рэфэрэндуме 91-га году галасавала за захаваньне СССР і не было ніякіх маштабных масавых пратэстаў у адказ на ініцыятыву Кебіча наконт увядзеньня расейскага рубля. Наадварот, многія разьлічвалі, што гэта нарэшце пакладзе канец гіпэрінфляцыі і эканамічнаму бязладзьдзю...
Так што Вячаслаў Кебіч проста агучыў і працягвае агучваць настроі і ацэнкі значнай колькасьці людзей свайго пакаленьня, якія жылі, працавалі, рабілі кар’еру ў СССР, і зь ніякай іншай рэальнасьцю ў сваім працоўным жыцьці не сутыкаліся. Але час гэтых пакаленьняў мінуў, і вызначаць будучыню незалежнай Беларусі ўжо ня ім...
І на заканчэньне — ліст ад Аляксандра Лешыка з Баранавічаў — пра сёньняшнюю беларускую рэчаіснасьць, пра тое, якія норавы пануюць у асяродзьдзі тых, хто ўжо шмат гадоў не выпускае з рук уладу ў Беларусі. Слухач піша:
"Калі глядзіш па тэлевізары нарады з удзелам Лукашэнкі і ягоных высокапастаўленых чыноўнікаў, дык не пакідае адчуваньне ніякаватасьці і сораму. Сталыя сур’ёзныя людзі маўчаць, нібы вады ў рот набралі: падтакваюць, угодліва ківаюць галовамі, у адказ на зьнявагі толькі сапуць, чырванеюць і нешта хутка пішуць у нататніках... Што там яны запісваюць? Абразьлівыя словы, каб лепш запомніць?
Крыкне Лукашэнка — усе стануць на лыжы. Ці возьмуць у рукі клюшкі і пабягуць гуляць у хакей. Што там эканоміка, што занядбаныя бальніцы і школы — калі хакейныя палацы загадана будаваць.
А куды падзеўся прафсаюзны лідэр? Чаму маўчыць? Нанятыя працаўнікі хутка кару з дрэў абдзіраць будуць, каб пракарміцца, а ён усё маўчыць, галавой ківае. Не — каб памахаць кулаком перад Лукашэнкам, пагразіць працоўнымі пратэстамі — можа, хоць тады адчуў бы якую адказнасьць перад працоўным чалавекам за падман.
Нават царкоўныя папы ўдзельнічаюць у гэтых камуністычных сходах, уручаюць узнагароды ад імя ўлады. Такое ўражаньне: калі б Лукашэнка загадаў ім граць на гармоніках — гралі б. І гэта замест таго, каб дапамагаць бліжнім, якіх ушчэнт абрабавала гэта ўлада...«.
Сыстэма ўлады, створаная ў Беларусі, не прадугледжвае дыскусіяў, сутыкненьняў думак, нязгоды з начальнікам. Той высокапастаўлены чыноўнік, які наважыцца аспрэчыць «генэральную лінію» альбо запярэчыць кіраўніку дзяржавы падчас такой нарады, заўтра апынецца бяз працы, калі не пад сьледзтвам. Гэта ж датычыць і кіраўнікоў так званых «прафсаюзаў», якія фармальна нібыта павінны абараняць нанятых працаўнікоў, але фактычна па старой савецкай завядзёнцы абслугоўваюць уладу, паслухмяна выконваючы любыя ўладныя рашэньні.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на «Свабоду». З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск −5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by