Міліцыянты зь Ельскага РАУСу ўвечары прыехалі ў вёску Бякі, каб забраць украінскіх жанчын у аддзел. Наведваліся ў вёску й памежнікі.
Як распавядаюць мясцовыя жыхары, украінкі ў хаце спадара Аляксандра ня толькі папілі гарбаты, але й пасьпелі крыху абмыцца. У дзьвюх зь іх былі асабліва размаляваныя твары й валасы ў сіне-зялёныя колеры. Як заўважылі вяскоўцы, у адной зь іх на галаве было толькі некалькі пасмаў валасоў.
Паводле аповеду ўкраінак, іх прывезьлі да паўпустой вёскі Стары Мост і высадзілі. Паказалі кірунак у бок украінскай мяжы і сказалі: «Ідзіце!» Дакумэнты ў іх адабралі яшчэ да гэтага. Украінкі ня сталі нелегальна прабірацца празь мяжу і дайшлі да вёскі Бякі.
Вядома, што міліцыянты вазілі ўкраінак на агляд у раённы шпіталь. Цяпер дзяўчыны знаходзяцца ў райаддзеле міліцыі.
Начальнік Ельскага райаддзелу міліцыі Анатоль Якімец пацьвердзіў, што ўкраінскія грамадзянкі сапраўды знаходзяцца ў аддзеле. Яны ня маюць дакумэнтаў. Вядзецца разьбіральніцтва. У Ельск ужо прыехаў і ўкраінскі консул. Цяпер ён таксама ў міліцыі, дадаў Якімец.