Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Аляксандр Дзікурсараў чакае, што ўкраінскі консул у Менску прыбудзе на месца ў Гомельскай вобласьці, дзе нібыта знаходзяцца актывісткі FEMEN.
У інтэрвію Радыё Свабода спадар Дзікурсараў сказаў:
«Калі ён прыбудзе, ён паспрабуе разабрацца ў гэтай сытуацыі. Пры неабходнасьці, вядома, ён дапаможа украінскім грамадзянам. Па-другое, ён ўсталюе грамадзянства людзей, якія там знаходзяцца. І потым пытаньне аб іх вяртаньні будзе вырашана».
Прадстаўнік МЗС Украіны сказаў таксама: «Мы паспрабавалі высьветліць, ці былі яны затрыманыя і атрымалі адказ з МЗС Беларусі, што ніхто іх не затрымліваў. Па іх (МЗС Беларусі – рэд.) інфармацыі, яны ўжо пакінулі Менск».