20 сьнежня ў 14 гадзін у Першамайскім райсудзе Віцебску адбудзецца разгляд справы сябра КХП БНФ Сяргея Каваленкі за парушэньне рэжыму адбыцьця ўмоўнага пакараньня. Цяпер актывіст знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
Каваленку затрымалі раніцай 19 сьнежня і адвезьлі ў інспэкцыю па выкананьні пакараньняў нібыта для падпісаньня нейкіх папераў. Праз пэўны час туды ж прыехалі супрацоўнікі Першамайскага РАУС і склалі пратакол паводле артыкулу 415 крымінальнага кодэксу «Ухіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі».
Актывіст адбывае тэрмін пакараньня «хатняй хіміяй» за тое, што ў 2010 годзе ён вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на навагодняй ёлцы. Цяпер гэтая мера стрыманьня можа быць зьменена на турэмнае зьняволеньне.
24 лістапада актывісту прапанавалі добраахвотна падпісаць дакумэнт пра зьмену рэжыму, згодна зь якім ён мусіў знаходзіцца дома пасьля 19.30, а не з 21.00, як было раней. Сяргей Каваленка адмовіўся, бо ён працуе прадпрымальнікам па будаўнічых працах, і шмат замоваў ад кліентаў бывае менавіта на вечаровы час.
«Тады ў інспэкцыі па выкананьні пакараньняў заявілі, што Сяргей іх абражаў. І міліцыянты склалі пратакол за нецэнзурную лаянку. Гэта проста помста, каб мець падставы запісаць яшчэ адно парушэньне. Сяргей напісаў некалькі скаргаў у абласную пракуратуру — пра тое, што супрацоўнікі інспэкцыі некарэктна сябе паводзяць, бывае, што зьяўляюцца на праверкі па некалькі разоў за ноч, будзяць нашых дзяцей. Але адказаў на гэтыя скаргі няма», — сказала жонка актывіста Алена Каваленка.