Сустаршыню партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Віталя Рымашэўскага каля 20:30 выпусьцілі з Фрунзенскага РАУС, не патлумачыўшы прычыну затрыманьня.
Як распавёў палітык, яго затрымалі прыкладна а 16-й гадзіне каля дому ў мікрараёне Сухарава. Трое невядомых без тлумачэньня накінуліся на яго пры выхадзе з пад’езду, не прадстаўляючыся, закінулі ў мікрааўтобус і адвезьлі ў Фрунзенскі РАУС.
Там Віталю Рымашэўскаму таксама нічога не тлумачылі, толькі прыкрылі шыльду ў кабінэце, у які завялі. Гэтак жа без тлумачэньня палітыка потым і вызвалілі. Пры гэтым ён адзначыў, што ў РАУС яго прыкулі да лаўкі. У такім стане ён правёў каля чатырох гадзін:
«Усё адбывалася па той самай схеме, як і 19 сьнежня мінулага году. Гэтак жа затрымлівалі, не прадстаўляліся і кідалі ў такі самы аўтобус. Адзінае, што тады было больш брутальна — зараз не білі па галаве. Больш нічога не зьмянілася. Тым самым улады паказваюць, што чалавека могуць затрымаць у любы момант».
Віталь Рымашэўскі выказаў шкадаваньне, што ня здолеў трапіць на акцыі, у якіх сёньня зьбіраўся ўзяць удзел: «Сёньняшнія падзеі сьведчаць, што ўлады гатовыя зноў і зноў запускаць сілавы сцэнар. Разганяючы падобныя мірныя акцыі, яны тым самым рыхтуюць масавыя пратэсты. Людзі ня здолеюць гэта доўга трываць», — адзначыў сустаршыня БХД.