Сёньня ў найбольш масавым польскім выданьні «Gazeta Wyborcza» супольны ліст у справе Беларусі друкуюць міністры замежных справаў Вялікабрытаніі, Швэцыі, Польшчы ды Нямеччыны — Карл Більт, Уільям Гэйг, Радаслаў Сікорскі і Гіда Вэстэрвэле.
У лісьце гаворыцца, што год таму «перад выбарамі да нас даходзілі пазытыўныя сыгналы, што пазыцыя Лукашэнкі зьмяняецца ў кірунку паступовага пераходу да сапраўднага плюралізму ды эўрапейскіх стандартаў, на што ЭЗ рэагаваў з задавальненьнем, прапаноўваючы жаданьне адкрыцьця новых абшараў супрацоўніцтва зь Беларусьсю — калі сытуацыя насамрэч палепшыцца».
«Для нас істотным было толькі і выключна тое, каб Беларусь пабудавала для сябе будучыню, якая грунтуецца на дэмакратыі, заможнасьці, бясьпецы, ды каб супрацоўнічала з Эўразьвязам і іншымі суседзямі на агульнапрынятых прынцыпах. Замест гэтага мы пабачылі сотні невінаватых людзей, якіх кінулі за краты, а дзясяткі зь іх былі асуджаныя па палітычных матывах на паказальных працэсах», — адзначаюць міністры.
Далей у лісьце гаворыцца пра пасьлявыбарчае ўзмацненьне рэпрэсіяў і перасьлед тых, хто дапамагаў бараніць палітвязьняў ды ахвяраў рэпрэсіяў, заканадаўства, якое «зьмянілі такім чынам, каб максымальна абмежаваць і так амаль неіснуючую прастору палітычнай дыскусіі і грамадзянскай актыўнасьці».
У выніку гэткіх захадаў, паводле аўтараў ліста, «Беларусь ператварылася ў краіну, якой кіруе страх. Шмат мужных грамадзянаў спазнаюць нялюдзкае стаўленьне да сябе ў турмах толькі таму, што не паддаліся націску і „не прызналіся“ ў зьдзяйсьненьні злачынстваў, якіх не зрабілі».
Далей міністры замежных справаў Вялікабрытаніі, Швэцыі, Польшчы ды Нямеччыны адзначаюць, што «страціўшы ўсялякія рысы легітымнасьці сваёй улады, Лукашэнка кінуўся абараняць эканамічную пазыцыю рэжыму, прадаючы дзяржаўную маёмасьць».
Паводле аўтараў ліста, адзіным выхадам з эканамічнага крызісу ў Беларусі ёсьць «узважаная палітыка прыватызацыі ды падтрымка прыватнага прадпрымальніцтва».
Эўразьвяз, гаворыцца ў дакумэнце, «перад абліччам няспынных рэпрэсіяў Лукашэнкі супраць уласнага народу», ня можа паступаць іначай, як толькі «ўзмацняць сваю палітыку ў дачыненьні да Беларусі». І тут гаворка ідзе «як пра санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму (ні ў якім разе ня супраць звычайных грамадзянаў), так і пра падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці, узмацненьне кантактаў паміж людзьмі».
«Пакуль што мы будзем намагацца зламаць супраціў рэжыму ў справе поўнай амністыі і рэабілітацыі палітычных вязьняў і спробаў ізаляваць Беларусь ад Эўропы. Да часу, пакуль улада цягне Беларусь уніз, гэтая краіна ня мае шанцаў на добрую будучыню. Беларускі народ мае права вырашаць уласны лёс. Мы будзем рабіць усё патрэбнае, каб беларускі народ мог зрабіць уласны выбар», — гэтымі словамі заканчваецца ліст міністраў замежных справаў Вялікабрытаніі, Швэцыі, Польшчы ды Нямеччыны, надрукаваны сёньня ў «Gazecie Wyborczej».